Бухарскі эмірат — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1785—1920 гадах. Сталіца — горад Бухара. Заснавальнікам Бухарскага эмірата быў Мухамед Рахімбій (1756—1758) з узбекскага роду Мангыт. Пасля смерці кіраваў яго дзядзька Даніялбій (1758—1785). У 1784 годзе ў Бухары незадаволеныя слабасцю Даніялбія гараджане паднялі паўстанне, і Даніялбій саступіў уладу сыну Шахмураду (1785—1800).

Эмірат
Бухарскі эмірат
узб.: Buxoro amirligi
Сцяг
Сцяг
Бухарскі эмірат у 1850 годзе
Бухарскі эмірат у 1850 годзе
< 
 >
1785 — 1920

Сталіца Бухара
Мова(ы) персідская
Рэлігія Іслам, іўдаізм
Грашовая адзінка Bukharan tenga[d], рубель[d] і Bukharan tenga[d]
Форма кіравання Абсалютная манархія1868 па 1917 пад пратэктаратам Расіі)
Пераемнасць
Бухарскае ханства
Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новаўвядзенні Шахмурад пачаў з таго, што ліквідаваў двух карумпаваных уплывовых саноўнікаў — Даўлата-кушбегі і Нізамуддзіна-казікалона, забіўшы іх у арцы на вачах прыдворных. Затым Шахмурад урачыста ўручыў жыхарам Бухары грамату, якая вызваляла іх ад шэрагу падаткаў. Тэкст граматы быў выразаны на камені, прымацаваным да айвану вялікі саборнай мячэці. Узамен ён заснаваў новы падатак «джул» на ўтрыманне войска ў выпадку вайны. Засяродзіўшы ў сваіх руках уладу, ён адмовіўся ад ханскага тытулу і заставаўся эмірам.

Паводле дагавораў 1868 і 1873 гадоў трапіў у васальную залежнасць ад Расійскай імперыі і атрымаў статус яе пратэктарата. У верасні 1920 года ў Бухары ў выніку народнага паўстання, падтрыманага Чырвонай Арміяй, быў скінуты эмір. 8 кастрычніка 1920 года на тэрыторыі эмірата абвешчана стварэнне Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць