Бхаратыя джаната парты

Бхара́тыя джа́ната па́рты (БДжП) (Індыйская народная партыя), палітычная партыя Індыі, адна з двух буйнейшых партый краіны (другая — Індыйскі нацыянальны кангрэс, ІНК). БДжП адносіцца да партый правага спектру; мае характарыстыку партыі «індуісцкага нацыяналізму» і палітычнага крыла сямейства індуісцкіх нацыяналістычных арганізацый Сангх парывар.

З моманту свайго заснавання ў 1980 БДжП пазіцыяніруе сябе як апанента левацэнтрысцкага свецкага ІНК. Ідэалагічная платформа БДжП — Хіндутва (Hindutva, літаральна, «індускасць», індуісцкі культурны нацыяналізм). Папярэдніца БДжП — партыя Бхаратыя джана сангх (Індыйскі народны саюз, БДжС), якая разам з часовымі саюзнікамі стварыла Джаната парты, першую партыю, што ў 1977 здолела перарваць трыццацігадовае дамінаванне ІНК у індыйскай палітыцы. Пасля распаду Джаната парты ядро БДжС рэарганізавалася ў новую партыю БДжП.

З 1991 партыя становіцца буйнейшай апазіцыйнай сілай краіны, перамагае на выбарах 1996, але аказваецца няздольнай стварыць парламенцкую кааліцыю (сфарміраваны БДжП урад праіснаваў два тыдні).

У альянсе з драбнейшымі партыямі БДжП перамагла на выбарах у індыйскі парламент 1998 і сфарміравала федэральны ўрад (1998—2004). Сёння гэта вядучая партыя Нацыянальнага дэмакратычнага альянса і лідар апазіцыі. Партыя знаходзіцца ва ўладзе ў некалькіх штатах (часта ў кааліцыі з іншымі партыямі), у асноўным у так званым "каровіным поясе" — паўночнаіндыйскіх штатах з пераважна сельскім хіндзімоўным насельніцтвам.

БДжП абапіраецца на масавыя грамадскія арганізацыі, у тым ліку:

  • Акхіл бхаратыя від'яртхі парышад (Усеіндыйскі студэнцкі савет)
  • Бхаратыя джаната юва морча (Індыйскі народны маладёжны фронт)
  • Бхаратыя кісан сангх (Індыйскі сялянскі саюз)
  • Бхаратыя маздор сангх (Індыйскі рабочы саюз)
  • Бхаратыя джаната парты махіла морча (Жаночы фронт Індыйскай народнай партыі).

лідар БДжП (фармальна, парламенцкі старшыня партыі) — Атал Біхары Ваджпаі. Старшыня партыі — Раджнат Сінгх. Генеральны сакратар — Арун Джайтлей. лідар апазіцыі ў ніжняй палаце парламента Індыі — Лал Крышна Адвані, лідар апазіцыі у верхняй палаце — Джасвант Сінгх.

Спасылкі правіць

Сайт партыі Архівавана 12 сакавіка 2019.