Бытавы жанр — жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны паўсядзённаму прыватнаму і грамадскаму жыццю, звычайна сучаснаму мастаку. Да бытавага жанру адносяцца бытавы (жанравы) жывапіс, графіка і скульптура, пераважна невялікіх памераў. Бытавыя сцэны, вядомыя яшчэ са старажытных часоў, вылучыліся ў асобны жанр мастацтва толькі ў феадальную эпоху. Росквіт бытавага жанру Новага часу звязаны з ростам дэмакратычных і рэалістычных мастацкіх тэндэнцый, са зваротам мастакоў да народнага жыцця і працоўнай дзейнасці простых людзей, з пастаноўкай у мастацтве важных сацыяльных пытанняў.

Пітэр Брэйгель Старэйшы. Паляўнічыя на снезе

Літаратура правіць

  • Апраксина Н., Бытовая живопись, Л., 1959.
  • Никифоров Б. М., Жанровая живопись, М., 1961.
  • Русская жанровая живопись XIX века, М., 1961.
  • Русская жанровая живопись XIX — начала XX века, М., 1964.

Спасылкі правіць

Бытовой жанр (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі