Быткіў[1] (укр.: Битків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў складзе Надвірнянскага раёна.

Пасёлак гарадскога тыпу
Быткіў
укр.: Битків
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Надвірнянскі раён[d]
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Будкава
ПГТ з
Плошча
31,71 км²
Вышыня цэнтра
516 м
Насельніцтва
4400 чалавек (2018)
Шчыльнасць
1392,3 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3475
Паштовы індэкс
78430
КААТУУ
2624055300
Афіцыйны сайт
Быткіў на карце Украіны ±
Быткіў (Украіна)
Быткіў
Быткіў (Івана-Франкоўская вобласць)
Быткіў

Гісторыя правіць

Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1390 г. як Будкава. З часам назва пад уплывам лацінізацыі і паланізацыі змянілася на сучасны варыянт. У 1829 г. тут пачалі ўзводзіць парафіяльны храм. У 1829 г. ў Быткаве пражывала 1299 чал., а ўжо ў 1887 г. насельніцтва вёскі ўзрасло да 1400 чал. Пры царкве дзейнічала школа. Звесткі пра гэта ёсць у царкоўнай кнізе за 1850 г., але невядома хто быў першым настаўнікам і колькі дзяцей вучылася.

У 1880-я гг. у Быткаве пачынаецца распрацоўка нафтавых радовішчаў. У гэты час сюды прыязджалі прадстаўнікі французскіх кампаній, якія арандавалі нафтаносныя ўчасткі зямлі. За перыяд 1921—1939 гг. амаль кожны год адбываліся забастоўкі і дэманстрацыі працоўных. У 1922 г. рабочыя фірмы «Дэмброва» правялі страйк, які скончыўся іх перамогай.

У перыяд 1921—1939 гг. — у складзе міжваеннай Польшчы. 1 красавіка 1923 г. распараджэннем урада Польшчы гміна Быткіў канфіскавана з Багарадчанскага павета і ўключана ў Надвірнянскі павет. З 1939 г. — у складзе УССР.

Зноскі