Быхаўскі павет

павет у Магілёўскай губерні Расійскай імперыі

Быхаўскі павет, Старабыхаўскі павет (да 1852) — павет на тэрыторыі Беларусі ў 1772—1796 і 1802—1923 гг. Утвораны 28.5(8.6).1772 пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Быхаў (Стары Быхаў). 12(23).12.1796 пры скасаванні Магілёўскай губерні павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губерні.

Быхаўскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1777
Насельніцтва
  • 124 820 чал. (1897)[1]
Быхаўскі павет на карце

Адноўлены 11.3.1802 з аднаўленнем Магілёўскай губерні. Плошча павета 4105,8 кв. вёрстаў, насельніцтва 124 820 чалавек (1897). У павеце было 10 валасцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамохская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская; 476 населеных пунктаў (1897). З абвяшчэннем БССР (1.1.1919) Быхаўскі павет y яе складзе. З лютага 1919 года ў складзе Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельскай) губерні РСФСР. 14.2.1923 павет скасаваны, воласці перададзены ў Магілёўскі, Рагачоўскі і Чэрыкаўскі паветы Гомельскай губерні.

Ураднікі павета правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць