Бэ́ці А́львер (эст.: Betti Alver, сапраўднае імя Элізабет Лэпік (эст.: Elisabet Lepik); 23 лістапада 1906 г., Йыгева, Расійская імперыя — 27 лютага 1989, Тарту, Эстонская ССР) — эстонская паэтэса, празаік, перакладчыца. Народная пісьменніца Эстоніі (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі 1980.

Бэці Альвер
эст.: Betti Alver
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 лістапада 1906(1906-11-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1989(1989-06-19)[2][4] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, раманіст, перакладчыца, пісьменніца
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Элізабет Лэпік нарадзілася 23 лістапада 1906 года ў горадзе Йыгева Ліфляндскай губерні. У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 19241927 гадах у Тартускім універсітэце вывучала эстонскую мову і літаратуру.

Творчасць правіць

У 1927 годзе дэбютавала як празаік, калі быў апублікаваны раман «Любоўніца ветру». У творах Альвер спалучаецца лірызм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвер раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зборнік паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зборнікі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, «Каралы Эмайыгі», 1986 і інш.).

У перакладзе Бэці Альвер былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Альвер перакладзены на англійскую, італьянскую, польскую, рускую, чэшскую і іншыя мовы.

Ушаванне памяці правіць

У гонар Бэці Альвер ў яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».

Зноскі

  1. Betti Alver // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Betti Alver // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Альвер Бетти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць