Бююкада (турэцк.: Büyükada, «вялікі востраў») — найбуйнейшы востраў архіпелага Адалар у Мармуровым моры. Уваходзіць у склад Турцыі. Агульная плошча — 5,36 км². Насельніцтва (2010 г.) — 7 127 чал.

Бююкада
тур. Büyükada
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча5,36 км²
Насельніцтва7 127 чал.
Шчыльнасць насельніцтва1 329,66 чал./км²
Размяшчэнне
40°51′55,20″ пн. ш. 29°07′26,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяМармуровае мора
Краіна
Бююкада (Турцыя)
Бююкада
Бююкада
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Бююкада ўяўляе кавалак сушы, выцягнуты з поўначы на поўдзень усяго на 2 км. На поўначы аддзелены пралівам (3,6 км) ад Стамбула. Мае вулканічнае паходжанне. Частка паверхні складзена асадкавымі пародамі. Востраў знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.

На поўначы і на поўдні вылучаюцца 2 гары. Найвышэйшая паўднёвая завецца Хрыстовай. Нягледзячы на тое, што востраў шчыльна населены, у горнай частцы захаваліся рэшткі хваёвых лясоў і хмызнякоў.

Гісторыя правіць

У антычнасці востраў з’яўляўся важным пунктам прыпынку караблёў на шляху паміж Эгейскім і Чорным марамі. Лічыцца, што першым пра яго існаванне паведаміў Арыстоцель, які ўзгадваў востраў Дыманіса (грэч. Δημόνησοι), названы так у гонар першапасяленца. Каля 569 года па загаду візантыйскага імператара быў пабудаваны праваслаўны манастыр, куды, згодна паданням, высылаліся чальцы імператарскай сям’і. У 1453 года быў захоплены асманскім флотам.

Дзякуючы блізкасці да Стамбула Бююкада традыцыйна з’яўляўся транзітным гандлёвым цэнтрам і месцам летняга адпачынку заможных гараджан. Да 1921 года пераважала грэчаскае насельніцтва. Праваслаўны манастыр на востраве быў знакаміты школай для адукацыі святароў Канстанцінопальскага патрыярхату. У 1929 годзе на Бююкада жыў Леў Давідавіч Троцкі.

У нашы дні востраў з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам. Улетку яго насельніцтва павялічваецца амаль удвая.

Спасылкі правіць