Бяля́нкі (Pieridae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Бялянкі

Бялянка бручкавая (Pieris napi)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pieridae Duponchel, 1835


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117267
NCBI  7114
EOL  885
FW  135133

Дзённыя матылі, крылы ў размаху да 8 см. Афарбоўка часцей белая, жоўтая або аранжавая, з чорным малюнкам. Вусені зялёныя або стракатыя, звычайна ўкрытыя кароткімі валаскамі. Кукалкі жаўтаватыя або шаравата-белыя з чорнымі кропкамі і плямамі, прымацоўваюцца да субстрату паяском з шаўкавістай павуцінкі галавой уверх. Развіваюцца пераважна на крыжакветных і бабовых раслінах, некаторыя жывуць на крушынавых, ружавых і інш.

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, на Беларусі 12 відаў; найбольш вядомыя бялянка капусная, або капусніца, рэпніца, бручніца.

Шэраг бялянак — шкоднікі сельскагаспадарчых культур, вусені аб'ядаюць лісце. Жаўтушкі, зоркі, лімонніцы — дэкаратыўныя матылі лугоў, палёў, лясоў. Некаторыя віды ахоўваюцца, жаўтушка тарфянікавая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура правіць