Бярвёнаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бярвёнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хоўхла.

Бярвёнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хоўхла
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Дата скасавання 20 верасня 2002
Насельніцтва
  • 410 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Пераходскага і Хаўхлянскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Бярвёнаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хоўхла[2]. 20 верасня 2002 года Бярвёнаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе. У склад Бярвёнаўскага сельсавета таксама ўваходзілі: да 1963 года — пасёлак Чыжаўка, да 1968 года — пасёлак Фашчаўка, да 1969 года — пасёлак Вялікі Рог (не існуюць).

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць