Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў

Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў — колішні кляштар у г. Бяроза. Помнік дойлідства сталага барока. Захаваліся рэшткі паўднёвай і заходняй частак кляштара.

Кляштар
Бярозаўскі кляштар
52°32′00″ пн. ш. 24°57′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бяроза
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць Картэзіянцы
Архітэктурны стыль сталае барока
Архітэктар Джавані Батыста Джызлені[d]
Заснавальнік Казімір Леў Сапега і Леў Сапега
Дата заснавання 1648
Будаўніцтва 2-я пал. XVII ст. — 1689
Дата скасавання 1864
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000133шыфр 112Г000133
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Кляштар у XVIII ст.

Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі, які пазней быў пахаваны ў мурах кляштарнага касцёлу. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689 годзе. Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменны касцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў.

 
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў на малюнку Н. Орды

Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) пад Бярозай ішлі баі паміж шведамі і рускімі, кляштар быў разрабаваны.

 
Адноўленая брама
 
Б. Падбельскі, 1861

За час свайго існавання кляштар стаў буйнай гаспадаркай і крэдытаваў магнатэрыю і дробную шляхту; кляштару належалі некалькі навакольных вёсак, заводаў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бяроза ў складзе Расійскай імперыі. У бярозаўскім кляштары засталіся толькі 6 манахаў, гэта быў апошні кляштар картэзіянцаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Апошнім настаяцелем кляштара быў айцец Павел Геніюш, які паходзіў з заможнай сям'і, але вырашыў пакінуць усё і весці пустэльніцкае жыццё, паступіў у Ордэн, калі яму яшчэ не было дваццаці гадоў. Сярод іншых манахаў Павел Геніюш выдзяляўся асаблівымі цнотамі веры, надзеі і любові, і з прычыны яго ранняй мудрасці, манахі выбралі яго прыёрам кляштара. Айцец Павел кіраваў кляштарам да часу яго закрыцця і выгнання манахаў. Сам айцец-прыёр жыццёвымі абставінамі быў вымушаны ўступіць у іншы манаскі Ордэн, — бенедыктынцаў, — дзе праз некаторы час таксама становіцца настаяцелем. Памёр айцец Павел Геніюш на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў апініі святасці. Пахаваны на могілках аднаго з бенедыктынскіх кляштараў Польшчы.

У 1830-х гг. кляштар быў зачынены, яго памяшканні сталі выкарыстоўвацца ў якасці казармаў, прыходзілі ў заняпад.

Пасля закрыцця кляштара правіць

 
Расійскія казармы, пабудаваныя з кляштарнай цэглы

Памяшканні былога кляштара сталі выкарыстоўвацца рускімі ў якасці казармаў. Кляштарная інфраструктура — батанічны сад, пруд — прыходзілі ў заняпад.

 
Кляштар у 1906 годзе

Пасля наступнага нацыянальна-вызваленчага паўстання рускія пачалі разбіраць муры і будынкі кляштара, будаваць з іх казармы. У 1871 годзе гродзенскі архітэктар Якаў Фардон выканаў абмерныя чарцяжы кляштарнай брамы[1].

У 1930-х гадах былыя рускія казармы былі пераўтвораны польскімі ўладамі ў канцэнтрацыйны лагер для камуністаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасля уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, у мурах кляштара была размешчаная вайсковая частка.

Сучаснасць правіць

 
Кляштарны шпіталь

У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў спіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей Беларусі. Існаваў праект аднаўлення кляштара, аднак ён быў прыпынены.

 
Аднаўленне брамы кляштара

Вядуцца працы па рэстаўрацыі кляштара, у верасні 2014 года была цалкам адноўлена брама.

Архітэктура правіць

 
Абмеры XIX ст.

У комплекс уваходзілі мураваныя будынак касцёла, аднатыпныя групы жылых карпусоў з маленькімі ўнутранымі дворыкамі, трапезная, бібліятэка, шпіталь, аптэка, гаспадарчыя пабудовы, разам з прылеглым садам з вадаёмам былі абнесеныя крапаснымі мурамі з вежамі і каплічкай. Галоўным уваходам у кляштар служыла магутная брама з байніцамі. Яна вяла ў двор, прызначаны для гаспадарчых патрэб і абслугоўвання наведвальнікаў, яго ўтваралі карпусы келляў радавых манахаў, дапаможных і гаспадарчых службаў. Другі, замкнёны прамавугольны двор, утваралі калідоры-галерэі, што злучалі двухпавярховыя карпусы келляў манахаў-самотнікаў з касцёлам. Келлі вылучаліся ў самастойныя жылыя ячэйкі з маленькімі ўнутранымі дворыкамі. Дэкаратыўнае аздабленне — пілястры, раскрапоўкі, глыбокія нішы, фігурныя франтоны.

Касцёл правіць

 
Рэшткі апсіднай часткі касцёла

Касцёл — трохнефнавая базіліка з трыма гранёнымі апсідамі і гранёным тамбурам пры ўваходзе. Да сярэдняй апсіды прылягала васьмігранная шмат'ярусная вежа-званіца з купалам, якая фарміравала сілуэт ансамбля. Яна стаяла ўнутры прамавугольнага панадворку, прымыкала да сярэдняй апсіды касцёла і з'яўлялася абарончай вежай з магутнымі сценамі і вузкімі вокнамі-байніцамі. Ярусы, прыстасаваныя для гармат, звязвала вітая лесвіца ў тоўшчы муроў.

Цікавыя факты правіць

 
Герб Бярозы

Брама кляштара намалявана на гербе і сцягу горада Бяроза.

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

(недаступная спасылка)