Бяссоніца, інсамнія, агрыпнія — парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фізічнае і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца сну і інш.), хваробы нервнай сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіялагічных працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бессоніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напрыклад алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.

Літаратура правіць