Бёрнсава вячэра (англ.: Burns supper) — традыцыйнае святкаванне дня нараджэння паэта Роберта Бёрнса ў Шатландыі і ў шатландскай дыяспары па ўсім свеце. Адзначаецца ўласна 25 студзеня ці ў блізкія да гэтай даты дні. Асноўная страва святкавання — хагіс, падача якога суправаджаецца чытаннем Бёрнсавай «Оды да хагіса».