Біблія і гомасексуальнасць

Біблія згадвае гомасексуальнасць некалькі разоў як у Старым, так і ў Новым Запаветах. Цягам многіх стагоддзяў рэлігіі, заснаваныя на Бібліі, — іўдаізм і хрысціянства, разглядалі гомасексуальныя зносіны як грэх. У цяперашні час існуюць рознагалоссі наконт ацэнкі Бібліяй гомасексуальнасці, заснаваныя на пытаннях дакладнасці перакладаў Бібліі, культурна-гістарычнага кантэксту і пэўных інтэрпрэтацый тэкстаў[крыніца?].

Стары Запавет правіць

Садом і Гамора правіць

 
«Знішчэнне Садома і Гаморы». Джон Марцін, 1852

Аповед пра грэх жыхароў Садома і Гаморы і вынішчэнне гэтых гарадоў змешчаны ў тэксце кнігі Быцця, 19:4-11[1]. Гэты аповед з’яўляецца адным з найбольш частых аргументаў супраць гомасексуальных адносін і, адначасна, выклікае разнастайныя супярэчнасці і спрэчкі[крыніца?].

Яшчэ не леглі яны спаць, як гарадскія жыхары, Садомцы, ад маладога да старога, увесь люд з усіх канцоў горада, абступілі дом

і выклікалі Лота і казалі яму: дзе людзі, якія прыйшлі да цябе нанач? выведзі іх да нас; мы спазнаем іх.

Лот выйшаў да іх да ўваходу і замкнуў за сабою дзверы,

і сказаў: братове мае, не рабіце ліхога;

вось, у мяне дзве дачкі, якія не спазналі мужчыны; лепей я выведу іх да вас, рабіце з імі, што вам заўгодна; толькі людзям гэтым не рабіце нічога, бо яны прыйшлі пад дах дома майго…

Запаветы кнігі Лявіт правіць

У 18 раздзеле кнігі Лявіт пералічаныя забароны на сексуальныя дзеянні, якія ў Бібліі прылічаныя да «мярзотаў» (вершы 22, 26-27, 29)[2][3].

Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота.

Далей у раздзеле 20 пазначанае пакаранне за парушэнне гэтых і іншых забарон смерцю[4][5].

Калі хто ляжа з мужчынам, як з жанчынаю, дык абодва яны ўчынілі гідоту: хай будуць аддазены смерці, кроў іхняя на іх.

Гіва Веньямінава правіць

У аповедзе 19 раздзелу кнігі Суддзяў апісаная гісторыя, вельмі падобная да гісторыі Садома і Гаморы. Нейкі лявіт са сваёй рабыняй апынуўся ў чужым горадзе (Гіве Веньямінавай), дзе іх гасцінна прымае адзін з жыхароў. Аднак іншыя намагаюцца здзейсніць над госцем сексуальны глум[6].

Калі яны развесялілі сэрцы свае, вось, жыхары горада, людзі распусныя, атачылі дом, стукаліся ў дзверы і казалі старому, гаспадару дома: выведзі чалавека, які ўвайшоў у дом твой, мы спазнаем яго…

Новы Запавет правіць

Зноскі