Білья́рд (фр.: billard, ад фр.: bille — шар ці фр.: billette, billart — палка[1]) — абагульняючая назва некалькіх настольных гульняў з падобнымі, характэрнымі правіламі. Адметнай асаблівасцю ўсіх гульняў у більярд з’яўляецца наяўнасць шароў на стале і кія, з дапамогай якога гульцы перамяшчаюць гэтыя шары. Асноўнай мэтай амаль што ўсіх відаў більярда з’яўляецца неабходнасць забіцця шароў у лузы.

Більярдные шары для гульні ў пул, адзін з відаў більярда
Снукерны стол
Стол для рускага більярда (маленькі)
Стол для карамболя

Асноўныя віды правіць

  • Пул — па некаторым звесткам, найбольш папулярны ў свеце від більярда. Найбольш распаўсюджаны у ЗША, Філіпінах і еўрапейскіх краінах. Уключае ў сабе яшчэ некалькі падвідаў (васьмёрка, дзявятка, стрэйт і інш.).
  • Снукер — від більярда, у сілу гістарычных абставін найбольш распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі. Мае вялікія памеры стала (у параўнанні з пулам ці карамболем) і больш акруглёныя лузы.
  • Рускі більярд — найбольш распаўсюджаны на прасторах былога СССР. Вызначаецца вялікімі памерамі стала і вялікімі шарамі, нязначна саступаючымі па сваім памерам дыяметру луз.
  • Карамболь — адзіны з «асноўных» (найбольш распаўсюджаных у свеце) відаў більярда, стол для гульні на якім не мае луз. Мэта гэтай гульні прынцыпова адрозніваецца ад іншых і вызначаецца неабходнасцю дакладнага ведання геаметрыі.

Зноскі

  1. Эвертан, Клайв (1986). The History of Snooker and Billiards (rev. ver. of The Story of Billiards and Snooker, 1979 ed.). Haywards Heath, UK: Partridge Pr. pp. 8–11. ISBN 1-8522-5013-5.

Спасылкі правіць