Біплансамалёт з дзвюма нясучымі паверхнямі (крыламі), звычайна размешчанымі адно над адным. Дадзеная канструкцыя дазваляе атрымаць вялікую плошчу крылаў і пад'ёмную сілу пры меншым размаху крыла, што вельмі істотна пры недахопе трываласці. У параўнанні з монапланам для ўзлёту і пасадкі біплану патрабуецца значна меншая паласа. Недахопам з'яўляецца падвышаны аэрадынамічны супраціў. Акрамя таго, крылы самалётаў звычайна выраблялі з дрэва і абцягвалі тканінай. Трываласць такіх крылаў не дазваляла рабіць іх занадта вялікімі ці ставіць занадта магутны рухавік. Паступова на працягу 1930-х гг на змену драўляным самалётам сталі прыходзіць металічныя монапланы са значна большай трываласцю.

Біплан
Ан-2

Гл. таксама правіць