Біржайскі палац-замак (літ.: Biržų pilis) — былая рэзідэнцыя Радзівілаў у горадзе Біржай на поўначы Літвы. Пабудаваны ў 1586—1589 гадах Кшыштафам Радзівілам як квадратны ў плане замак бастыённага тыпу. Для абароны вакол замкавых валоў створана штучнае возера Шырвена плошчай каля 400 га, для гэтага загачаны рэкі Апашча і Аглуона, равы з вадой. Каля 1589 года ва ўсходняй секцыі вала пабудавана 2-ярусная брама. У двары замка знаходзіліся драўляны палац, кальвінскі збор, арсенал, стайня, склады. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Г. Кілера. З 1612 года працы па абсталяванні замка працягваліся паводле праекта К. Кайзера і пад кіраўніцтвам К. Петрыкоўскага. У 1623—1625 гадах у іх бралі ўдзел муляр Ганус з Заблудава і К. Скрабовіч. У 1619 годзе ў цэйхгаўзе была 31 цяжкая, 23 палявыя і 16 лёгкіх гармат.

замак
Біржайскі замак
Biržų pilis
Рэканструяваная ў канцы XX стагоддзя частка замка
Рэканструяваная ў канцы XX стагоддзя частка замка
56°12′ пн. ш. 24°45′ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Біржай
Архітэктурны стыль Рэнесанс
Заснавальнік Крыштаф Радзівіл Пярун
Будаўніцтва 15861589 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1625 годзе замак захапіла шведская армія. Праз некалькі гадоў Радзівілы вярнулі амаль цалкам разбураны замак, была распачата яго рэканструкцыя. Замак адбудаваны паводле галандскай мадэлі бастыённых замкаў, набыў рысы стылю рэнесанса. Кіравалі працай архітэктары А. Фрайтанг і інжынер Пірка. Новыя валы мелі вышыню 5-7 метраў, шырыню 19,4 м, роў быў глыбінёй 4-7 метраў пры шырыні 31,4 м.

Зноў адбудаваны другі замак, як і першы, складаўся з цэлага комплексу будынкаў рознага прызначэння — іх было звыш за 20. У 1654 годзе сістэма абароны замка дапоўнена чатырма рэдутамі. У 1659 годзе пачаўся чарговы будаўніча-рэканструкцыйны этап — рэканструявалі абарончыя ўмацаванні, завершана будаўніцтва трохпавярховага палаца (вялося з 1652 года). Фасад палаца быў аздоблены двума ярусамі аркад і спалучаў рысы позняга рэнесансу і ранняга барока[1].

Біржайскі замак разбураны падчас Паўночнай вайны ў 1704 годзе шведамі, пасля гэтага не аднаўляўся.

У 1978—1985 гадах частка руін Біржайскага замка рэканструявана і зараз там размяшчаецца музей Біржайскага краю «Села» і бібліятэка.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць