Бітва за Вукавар
Аснаўны канфлікт: Вайна ў Харватыі

Мапа бітвы за Вукавар

Дата

25 жніўня18 лістапада 1991

Месца

Вукавар и его наваколлі

Вынік

Перамога сербскіх войскаў. Пераход Вуковара и часткова усходняй Славоніі пад уладу сербаў

Пратыўнікі
Югаслаўская народная армія

САО  Славонія, Баранья и Заходні Срем
СДГ

Хорватия
Камандуючыя
Жівота Паніч

Міле Мркшіч
Весялін Шліванчанін
Младен Браціч†
Андрія Біорчевіч
Горан Хаджіч
Желька Ражнатовіч

Флаг Хорватии Благо Задро†

Флаг Хорватии Міле Дедаковіч
Флаг Хорватии Бранко Борковіч
Флаг Хорватии Марко Бабіч

Сілы старон
~ 35 000—40 000 чалавек[1] ~ 1800—2200 чалавек[2]
Страты старон
1103 забітымі, 2500 параненымі, 3 самалёта, 110 адзінак бронетэхнікі [3] 879 забітыми, 777 параненымі [2]
Страты сярод цывільнага насельніцтва
1000—1300 забітых мірных грамадзян [2]
 Аудыа, фота, відэа на Вікісховішчы

Баявыя дзеянні правіць

Першыя сутыкненні ў Вукавары адбыліся вясной 1991 года. Група харватаў на чале з Гойкам Шушакам абстралялі Борава-Сяло, выпусціўшы па ім тры ракеты. Гэта вымусіла мясцовых сербаў стварыць атрад самаабароны. На пачатку мая адбыўся інцыдэнт у Борава-Сяле, калі некалькі харвацкіх паліцэйскіх, што паспрабавалі падняць харвацкі флаг на мясцовым адміністрацыйным будынку, былі захопленыя ў палон сербамі. На наступны дзень адбыўся сур'ёзны бой за сяло паміж харвацкай паліцыяй і сербскім грамадзянскім апалчэннем, як спыніўся пасля ўмяшання Югаслаўскай народнай арміі (ЮНА). На думку шэрагу даследчыкаў, у гэты ж час было прынята рашэнне ачысціць горад ад сербскага насельніцтва. Падчас вайны, якая пачалася адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Харватыі ў 1991 годзе, часткі Харвацкай нацыянальнай гвардыі і Узброеных сіл Харватыі правялі серыю нападаў на грамадзянскае сербскае насельніцтва. Трупы забітых выкідалі ў Дунай. Дакладная колькасць загінуўшых невядома, некалькі дзясяткаў трупаў былі знойдзеныя ў рацэ ўжо на тэрыторыі Сербіі і ідэнтыфікаваныя. Адначасова сербаў вымушалі пакінуць горад. У выніку ўлетку 1991 года горад пакінула 13 734 сербаў і югаславаў.

Наступным крокам харвацкіх сіл у горадзе стала аблога мясцовага гарнізона Югаслаўскай народнай арміі 20 жніўня. 3 верасня Югаслаўская Народная Армія пачала аперацыю па вызваленню блакіраваных гарнізонаў, якая неўзабаве перарасла ў аблогу горада і зацяжныя баі. Аперацыя праводзілася часткамі Югаслаўскай Народнай Арміі пры падтрымцы сербскіх парамілітарных добраахвотніцкіх фарміраванняў (напрыклад, Сербскай добраахвотніцкай гвардыі пад камандаваннем Жэлька Ражнатовіча «Аркана») і працягвалася з 3 верасня па 18 лістапада 1991 года. Каля месяца, з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну лістапада 1991 года, горад знаходзіўся ў поўным акружэнні. Абаранялі горад часткі Харвацкай нацыянальнай гвардыі і харвацкія добраахвотнікі.

Маштабная аблога Вуковара пачалася 3 верасня. Нягледзячы на вялізную колькасную перавагу ЮНА ў жывой сіле і тэхніцы, абаронцы горада паспяхова супраціўляліся на працягу амаль трох месяцаў. Вукавар быў амаль цалкам разбураны з-за шматлікіх вулічных баёў, бамбардзіровак і ракетных абстрэлаў. Войскі Югаслаўскай народнай арміі канчаткова авалодалі горадам 18 лістапада 1991 года.

Страты бакоў правіць

Паводле афіцыйных харвацкіх дадзеных, падчас бітвы за горад харваты страцілі 879 забітых і 770 параненых (дадзеныя Міністэрства абароны Харватыі, апублікаваныя у 2006 г.). Колькасць загінуўшых з боку Югаслаўскай народнай арміі дагэтуль застаецца невядомай. На думку белградскага ваеннага аглядчыка Міраслава Лазанскі, югаслаўскі бок страціў 1103 забітых і 2500 параненых.

Пасля бітвы за горад было падпісана мірнае пагадненне, якое пакідала за сербамі Вукавар і частку ўсходняй Славоніі. Адначасова югаслаўскае кіраўніцтва пераканалася ў немагчымасці сілай ўтрымаць Харватыю ў складзе Югаславіі. Занятыя сербскімі войскамі тэрыторыі, ў тым ліку і Вуковар, былі вернутыя ў склад Харватыі ў 1998 годзе, тады ж пачалося маштабнае аднаўленне горада.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Meštrović.
  2. а б в Heroes of Vukovar
  3. Dead Warriors Mislaid In The Political Haze(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2011. Праверана 21 красавіка 2016.

Спасылкі правіць