Бітва пад Ваплаўкен (1311)

бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Тэўтонскага ордэна ў 1311 годзе

Бітва пад Вапла́ўкен (польск.: Bitwa pod Wopławkami, ням.: Die Schlacht bei Woplauken, руск.: Битва пад Вопловками) — бітва, кая адбылася ў 1311 годзе паблізу вёскі Ваплаўкен (цяпер в. Ваплаўкі  (польск.) пад Кэнтшынам, Польшча) паміж войскам вялікага князя літоўскага Віценя і войскам Нямецкага ордэна.

Войска Віценя (4 тыс. чал.) вярталася з набегу на Прусію (Эрмінскую зямлю), дзе быў, між іншым, спалены Лідзбарк, вяло з сабою 1200 чалавек палону, і стала табарам каля Ваплаўкен. Там яго нагнала ордэнскае войска пад камандаваннем маршала ордэна Хайнрыха фон Плоцке (нямецкія хронікі паведамляюць, што немцаў было «ў 8 разоў меней», г.зн. каля 500 чал.). Бітва перамяшчалася ад табару да возера Муй, у яе ходзе шмат літоўцаў было пасечана, а рэшту загналі ў возера, дзе яны патанулі. У тым самым возеры, мяркуецца, былі патопленыя і нарабаваныя літоўцамі літургічныя прадметы. Аднак, каля 1000 літоўцаў удалося збегчы.

Нямецкія хронікі (Марцін Маўрыцый у «Хроніцы прускіх магістраў») паведамляюць, што Віцень быццам выхваляўся перад палоннымі хрысціянамі, што «іх бог ім не дапамагае». Тым большай была радасць як вызваленых, так і вызваліцеляў. Каля месца бітвы была пастаўленая капліца (заняпала і разбурылася ў часы Рэфармацыі). Вялікі магістр Карл фон Трэвір фундаваў, у гонар гэтай перамогі, кляштар бенедыктынак у Торуні.

Літаратура правіць