Бітва пад Кобрынам (1939)

Бітва пад Кобрынам — адна з бітваў у часе нямецкага ўварвання ў Польшчу, якая адбывалася 14—18 верасня 1939 паміж нямецкім XIX танкавым корпусам генерала Гайнца Гудэрыяна і імправізаванай польскай «кобрынскай» дывізіяй пяхоты палкоўніка Адама Эплера. Бітва адбывался адначасна з бітвай за Брэст-Літоўскі.

Бітва пад Кобрынам
Асноўны канфлікт: Абарончая вайна 1939 года
Пазіцыі Польшчы і Германіі на 17 верасня
Пазіцыі Польшчы і Германіі на 17 верасня
Дата 14—18 верасня 1939
Месца Кобрын, Заходняя Беларусь
Вынік няпэўны
Праціўнікі
 Германія  Польшча
Камандуючыя
Гайнц Гудэрыян Адам Эплер
Сілы бакоў
XIX танкавы корпус 60-я дывізія пяхоты
Страты
невядомыя невядомыя

Падрыхтоўка правіць

Пасля прарыву польскай абароны ў бітве пад Візнай нямецкія войскі пад камандаваннем генерала Гайнца Гудэрыяна рушылі ў бок Брэста-Літоўскага, Ковелю і Кобрына. Іхняй мэтай быў падзел тэрыторыі Польшчы на дзве часткі з мэтай пашкодзіць арганізацыі лініі абароны на ўсход ад ракі Буг.

Бітва правіць

14 верасня 1939 часткі XIX танкавага корпуса дасягнулі Брэста і Кобрына. У Брэсце стаялі невялікія сілы пад камандаваннем генерала Канстанцыя Плісоўскага, а Кобрын абараняла імправізаваная 60-я дывізія пяхоты палкоўніка Адама Эплера.

Калі палкоўнік Эплер атрымаў данясенне пра набліжэнне нямецкіх войскаў, ён загадаў 2-му батальёну яго 84-га пяхотнага палка правесці адцягвальны манеўр у раёне чыгуначнай станцыі Жабінка і вёска Тэўлі і Агароднікі. Адначасна 2-і батальён 83-га палка пяхоты заняўся ўмацаваннем уздоўж забалочаных берагоў ракі Трасцяніца.

15 верасня сілы Эплера былі заўважаны немцамі і былі бамбаваны самалётамі Люфтвафэ. На наступны дзень адбылося сутыкненне з асноўнымі сіламі гітлераўцаў. Пасля шасцігадзіннага бою нямецкія войскі адышлі, панесшы значныя страты. Польскі батальён захапіў некалькі гармат і танкаў, але не змог імі скарыстацца з прычыны недахопу паліва, пасля чаго адышоў за асноўную лінію польскай абароны.

На світанку 17 верасня выведны атрад нямецкай 2-й матарызаванай пяхотнай дывізіі дасягнуў польскай лініі. Іхняя спроба абысці палякаў з флангу па могілках у вёсцы Хведкавічы была адбітая дзякуючы дапамозе 100-мм гаўбіцаў. Польскі батальён адышоў да вёскі Пяскі, дзе арганізаваў яшчэ адну засаду. Удзень яны ізноў былі беспаспяхова атакаваныя нямецкай дывізіяй.

Асноўныя падзеі разгарнуліся 18 верасня. Спачатку немцы дабіліся поспеху, здолеўшы захапіць тэрыторыі, якія абаранялі дарогу на Бярозу-Картузскую і прахон да асноўным польскіх сіл. Жорсткія баі таксама трывалі ля каналу Каралевы Боны. Аднак немцы так і не здолелі ў гэты дзень захапіць Кобрын, а польскія атрады не мелі сіл для таго, каб адкінуць ворага ад яго ваколіцаў.

Вынікі правіць

Атрымаўшы звесткі пра пачатак савецкага ўварвання і пра першыя сутычкі апергрупы «Палессе» з 23-м стралковым корпусам Чырвонай арміі, генерал Францішак Клееберг разаслаў усім фарміраванням апергрупы «Палессе» (у тым ліку і 60-й пяхотнай дывізіі) загад на неадкладнае спыненне ўзброенага супраціву і адступленне на поўдзень, у кірунку пінскіх балотаў.

Выконваючы загад, 60-я пяхотная дывізія пакінула Кобрын і адступіла ў кірунку Дывіна. Генерал Клееберг таксама перанёс штаб апергрупы «Палессе» з Пінску ў Любяшоў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Colonel Adam Epler. Ostatni żołnierz polski kampanii 1939 roku. — Tel Aviv: Sekcja Oświaty i Kultury WP na Środkowym Wschodzie, 1942.