Бітва ў Гельгаландскай бухце

марская бітва Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе

Бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Battle of Heligoland Bight) — марскі бой Першай сусветнай вайны, які адбыўся 28 жніўня 1914 года. Германскія караблі, якія ахоўвалі Гельгаландскую бухту, сустрэліся ў тым бою з некалькімі брытанскімі злучэннямі, якія уключалі ў сябе, у тым ліку і лінейныя крэйсеры.

Бітва ў Гельгаландскай бухце
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Германскі лёгкі крэйсер «Арыядне» пад агнём брытанскіх лінейных крэйсераў, 28 жніўня 1914 года.
Германскі лёгкі крэйсер «Арыядне» пад агнём брытанскіх лінейных крэйсераў, 28 жніўня 1914 года.
Дата 28 жніўня 1914 года
Месца Гельгаландская бухта, Паўночнае мора
Вынік Перамога Брытанскай імперыі
Праціўнікі
Вялікабрытанія
Гранд-Фліт
Германская імперыя
Флот адкрытага мора
Камандуючыя
Вялікабрытанія Дэвід Біці Германская імперыя Франц фон Хіпер
Германская імперыя Леберэхт Маас
Сілы бакоў
5 лінейных крэйсераў
8 лёгкіх крэйсераў
33 эсмінца
8 падводных лодак
6 лёгкіх крэйсераў
19 мінаносцаў
2 тральшчыка
Страты
Цяжка пашкоджаны лёгкія крэйсеры «Арацьюза» і «Фірлес»; цяжка пашкоджаны 3 эсмінца.
32 чалавек забітых і 55 параненых [~ 1]
3 лёгкіх крэйсеры патоплены («Майнц», «Кёльн», «Арыядне»), 2 лёгкіх крэйсеры пашкоджаны («Штральзунд» і «Штэцін»), мінаносец «V 187» патоплены, пашкоджаны 3 мінаносцы і 1 тральшчык.
Каля 1000 чалавек загінулых, палонных і параненых.
  1. Па дадзеных розных крыніц лічбы стратаў адрозніваюцца.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адліў перашкодзіў германскім лінкарам і лінейным крэйсерам выйсці з Вільгельмсхафена на дапамогу сваім лёгкім сілам — брытанцы з іх лінейнымі крэйсерамі атрымалі велічэзную перавагу. У ходзе бою былі патоплены германскія лёгкія крэйсеры «Кёльн», «Майнц», «Арыядне» і мінаносец «V 187». Агульныя страты Германіі склалі больш за тысячу чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Брытанскі флот не страціў ніводнага карабля, хоць лёгкі крэйсер «Арацьюза» і эсмінец «Лорэл» атрымалі настолькі моцныя пашкоджанні, што не змаглі самастойна вярнуцца дадому і былі ўзятыя на буксір. Страты брытанскіх экіпажаў склалі 32 чалавекі забітымі і 55 параненымі.

Зноскі

Літаратура правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва ў Гельгаландскай бухце
  • Гельголандская бухта // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 2).
  • Вильсон Х. Линкоры в бою. 1914-1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 с. — (Военно-морская библиотека). — 7000 экз. — ISBN 5-946610-16-3.
  • Шеер Рейнхард. Германский флот в Мировую войну 1914—1918 гг. = Scheer R. Deutschlands Hochseeflotte im Weltkrieg. Persönliche Erinnerungen. — Berlin, Scherl, 1920. — М.: Эксмо, 2002. — 672 с. — (Военно-морская библиотека). — 5100 экз. — ISBN 5-7921-0502-9.