Біхач (басн.: і харв.: Bihać, сербск.: Бихаћ) — горад, з навакольнымі паселішчамі складае абшчыну Град Біхач (басн.: , харв.: і сербск.: Grad Bihać, Град Бихаћ ) ў паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны на рацэ Уна (правы прыток Савы). Адміністрацыйны цэнтр Унска-Санскага кантона Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.

Горад
Біхач
басн.: , харв.: і сербск.: Bihać, Бихаћ
Герб
Герб
Краіна
Супольнасць
Кантон
Абшчына
Каардынаты
Граданачальнік
Шухрэт Фазліч
Першая згадка
Плошча
900 км²
Вышыня цэнтра
230 ± 1 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
56 261[1] чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+387 37
Паштовы індэкс
77000
Афіцыйны сайт
bihac.org (басн.)
Біхач на карце Босніі і Герцагавіны
Біхач (Боснія і Герцагавіна)
Біхач

Геаграфія правіць

 
Рака Уна ў Біхачы

Горад Біхач размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны на абодвух берагах ракі Уна, і з’яўляецца гаспадарчым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам Унска-Санскага кантона. На захадзе абшчына мяжуе з наступнымі харвацкімі абшчынамі: Доньі-Лапац і Плітвічка-Езера-Карэніца, на поўначы — з абшчынай Цазін, на ўсходзе — Босанска-Крупа і Босанскі-Петровац, на поўдні — з абшчынай Дрвар.

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Біхач склала 39 690 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 56 261 чалавек[1].

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Біхач:

2013 правіць

1991 правіць

1981 правіць

Гаспадарка правіць

У былой Югаславіі Біхач быў сярод гарадоў з развітой прамысловасцю, прагрэс якой вызначаўся ў першую чаргу такімі прадпрыемствамі, як Kombiteks, Krajinametal і Polietilenka. Сёння Біхач — адзін з найбуйнейшых вытворцаў піва ў краіне. Тут таксама існуюць малочныя прадпрыемствы, вытворчасць халадзільнікаў. Значны ўдзел у эканоміцы абшчыны, дзякуючы ўрадлівым глебам, займае і сельская гаспадарка. Развіваецца водны турызм на рацэ Уна.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі