Біямеха́ніка — раздзел біяфізікі, які вывучае механічныя працэсы ў тканках, органах і арганізме, а таксама механізмы біялагічнай рухомасці, у т.л. скарачэнне шкілетных мышцаў.

Гісторыя правіць

Першыя працы па біямеханіцы вядомы з XVI стагоддзя (Леанарда да Вінчы).

У XVII стагоддзі з’явіліся спробы растлумачыць законамі механікі ўсе формы рухаў жывёл, у т.л. мышачныя скарачэнні і страваванне (італьянскі вучоны Дж. Барэлі).

У Расіі заснавальнікі біямеханікі — І. М. Сечанаў і П. Ф. Лесгафт (працы па класіфікацыі рухаў чалавека, структуры апорна-рухальнага апарату).

Метады рэгістрацыі і аналізу прапанаваны М. А. Бернштэйнам (1941).

На Беларусі правіць

На Беларусі даследаванні вядуцца з 1950-х гадоў (А. Дз. Геўліч, Г. Ф. Палянскі, С. М. Уласенка). Распрацаваны асобныя пытанні біямеханікі рухальнага апарату, напрыклад залежнасць будовы і функцыі суставаў ад сілы вонкавых і ўнутраных уздзеянняў, біямеханікі дыхальнага апарату і інш.

Галоўныя галіны прыкладнога выкарыстання дасягненняў біямеханікі: рацыяналізацыя працоўнай дзейнасці, спорт, ваенная і клінічная медыцына (асабліва траўматалогія і артапедыя), стварэнне аўтаматаў-маніпулятараў і робатаў, канструяванне заменнікаў органаў руху — біякіравальных пратэзаў і інш.

Літаратура правіць