Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — спрынт (мужчыны)

Спрынтарская гонка на 10 кіламетраў сярод мужчын у біятлоне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года прайшла 8 лютага. У спаборніцтвах прынялі удзел 87 спартсменаў з 32 краін. Месцам правядзення гонкі стаў лыжна-біятлонны комплекс «Лаура». Спаборніцтвы пачаліся ў 18:30 па мясцовым часе (UTC+4). Алімпійскі чэмпіён 2010 года ў гэтай дысцыпліне француз Венсан Жэ завяршыў кар'еру ў 2012 годзе і не выступаў.

Мужчынская спрынтарская гонка па біятлоне
на XXII Зімовых Алімпійскіх гульнях
Месца правядзенняЛыжна-біятлонны комплекс «Лаура»
Даты8 лютага 2014
Удзельнікаў87 з 32 краін
Прызёры
Залаты медаль   Нарвегія
Сярэбраны медаль   Аўстрыя
Бронзавы медаль   Чэхія
«20102018»
Біятлон на
зімовых Алімпійскіх гульнях 2014
Спрынт   мужчыны   жанчыны
Гонка пераследу   мужчыны   жанчыны
Індывідуальная гонка   мужчыны   жанчыны
Мас-старт   мужчыны   жанчыны
Эстафета   мужчыны   жанчыны
    змяшаная
Кваліфікацыя

40-гадовы нарвежац Уле-Эйнар Б’ёрндален выйграў свой сёмы залаты алімпійскі медаль, трэці раз у кар'еры перамогшы ў спрынце на Алімпійскіх гульнях пасля 1998 і 2002 гадоў. Па агульнай колькасці алімпійскіх медаляў (12) Б'ёрндален дагнаў рэкардсмена зімовых Гульняў свайго суайчынніка лыжніка Бёрна Дэлі.

Аўстрыец Дамінік Ландэртынгер выйграў сваю першую алімпійскую ўзнагароду ў асабістых дысцыплінах (у яго ўжо было срэбра Ванкувера-2010 у эстафеце). Чэх Яраслаў Соўкуп выйграў першы алімпійскі медаль у кар'еры.

У цэлым, пагодныя ўмовы спрыялі дакладнай стральбе — 15 чалавек не зрабілі ніводнай прамашкі, яшчэ 30 чалавек прамахнуліся па адным разе.

Спартсмены, якія занялі першыя 60 месцаў, адабраліся для ўдзелу ў гонцы пераследу, якая адбылася 10 лютага.

Медалісты правіць

Золата Срэбра Бронза

  Уле-Эйнар Б’ёрндален
Нарвегія

  Дамінік Ландэртынгер
Аўстрыя

  Яраслаў Соўкуп
Чэхія

Спаборніцтва правіць

Месца Нумар Спартсмен Час Прамашкі Адставанне
1 24   Уле-Эйнар Б’ёрндален (NOR) 24:33,5 1 (0+1)
2 15   Дамінік Ландэртынгер (AUT) 24:34,8 0 (0+0) +1,3
3 40   Яраслаў Соўкуп (CZE) 24:39,2 0 (0+0) +5,7
4 48   Антон Шыпулін (RUS) 24:39,9 1 (0+1) +6,4
5 65   Жан-Філіп Лёгелек (CAN) 24:43,2 0 (0+0) +9,7
6 39   Мартэн Фуркад (FRA) 24:45,9 1 (0+1) +12,4
7 30   Сімон Эдэр (AUT) 24:47,2 0 (0+0) +13,7
8 6   Ондржэй Моравец (CZE) 24:48,1 0 (0+0) +14,6
9 29   Эміль Хегле Свендсен (NOR) 25:02,8 1 (0+1) +29,3
10 72   Якаў Фак (SLO) 25:06,5 0 (0+0) +33,0
11 37   Дамінік Віндзіш (ITA) 25:07,6 1 (1+0) +34,1
12 75   Лукас Хофер (ITA) 25:08,8 1 (0+1) +35,3
13 1   Натан Сміт (CAN) 25:09,7 0 (0+0) +36,2
14 57   Жан-Гіём Беатрыкс (FRA) 25:12,1 1 (1+0) +38,6
15 55   Сімон Шэмп (GER) 25:16,4 0 (0+0) +42,9
16 8   Яўген Усцюгаў (RUS) 25:19,1 1 (1+0) +45,6
17 35   Андрэй Растаргуеў (LAT) 25:20,2 1 (1+0) +46,7
18 2   Фрэдрык Ліндстрэм (SWE) 25:21,0 0 (0+0) +47,5
19 43   Цім Бёрк (USA) 25:23,3 1 (0+1) +49,8
20 32   Крыстаф Зуман (AUT) 25:25,5 0 (0+0) +52,0
21 62   Эрык Лесер (GER) 25:26,7 1 (0+1) +53,2
22 31   Андрэй Дзерызямля (UKR) 25:29,0 1 (0+1) +55,5
23 51   Брэндан Грын (CAN) 25:31,7 1 (1+0) +58,2
24 70   Карл-Юхан Бергман (SWE) 25:35,9 1 (0+1) +1:02,4
25 36   Б'ёрн Феры (SWE) 25:36,4 2 (2+0) +1:02,9
26 54   Клемен Баўэр (SLO) 25:40,7 2 (1+1) +1:07,2
27 68   Яўген Гаранічаў (RUS) 25:43,0 1 (0+1) +1:09,5
28 46   Дзмітрый Малышка (RUS) 25:48,5 0 (0+0) +1:15,0
29 19   Уладзімір Чапелін (BLR) 25:49,7 1 (0+1) +1:16,2
30 13   Корнел Пук'яну (ROU) 25:50,7 0 (0+0) +1:17,2
31 27   Міхал Шлезінгр (CZE) 25:51,7 1 (1+0) +1:18,2
32 77   Арцём Прыма (UKR) 25:57,6 1 (0+1) +1:24,1
33 50   Сяргей Новікаў (BLR) 26:00,8 0 (0+0) +1:27,3
34 38   Арнд Пайфер (GER) 26:01,2 3 (2+1) +1:27,7
35 26   Лоўэл Бэйлі (USA) 26:04,1 2 (1+1) +1:30,6
36 64   Сімон Фуркад (FRA) 26:04,2 2 (1+1) +1:30,7
37 21   Мацей Казар (SVK) 26:04,8 3 (2+1) +1:31,3
38 69   Даніэль Мезоціч (AUT) 26:06,6 2 (0+2) +1:33,1
39 52   Тар’ей Бё (NOR) 26:10,1 3 (0+3) +1:36,6
40 14   Серафін Вістнер (SUI) 26:10,2 2 (1+1) +1:36,7
41 67   Сяргей Сямёнаў (UKR) 26:10,4 1 (1+0) +1:36,9
42 82   Тобіяс Арвідсан (SWE) 26:11,8 1 (1+0) +1:38,3
43 16   Ян Савіцкі (KAZ) 26:13,0 1 (1+0) +1:39,5
44 18   Сяргей Седнеў (UKR) 26:16,8 1 (1+0) +1:43,3
45 73   Лейф Нордгрэн (USA) 26:17,4 0 (0+0) +1:43,9
46 3   Сімон Дэсцье (FRA) 26:18,2 2 (0+2) +1:44,7
47 81   Крысціян Дэ Ларэнці (ITA) 26:25,4 2 (1+1) +1:51,9
48 4   Томас Каўкенас (LTU) 26:26,2 2 (0+2) +1:52,7
49 45   Красімір Анеў (BUL) 26:28,0 3 (3+0) +1:54,5
50 44   Данііл Сцяпчэнка (EST) 26:40,5 2 (1+1) +2:07,0
51 86   Янез Марыч (SLO) 26:41,3 1 (0+1) +2:07,8
52 56   Павал Гурайт (SVK) 26:45,8 0 (0+0) +2:12,3
53 66   Індрэк Тобрэлутс (EST) 26:46,5 3 (0+3) +2:13,0
54 5   Каўры Кыйв (EST) 26:47,1 3 (2+1) +2:13,6
55 34   Іаханес Бё (NOR) 26:51,0 4 (2+2) +2:17,5
56 61   Яўген Абраменка (BLR) 26:55,0 2 (1+1) +2:21,5
57 80   Юрый Лядаў (BLR) 26:55,1 2 (1+1) +2:21,6
58 11   Крыстаф Штэфан (GER) 26:55,4 2 (1+1) +2:21,9
59 71   Сяргей Навумік (KAZ) 26:55,5 1 (0+1) +2:22,0
60 59   Уладзімір Іліеў (BUL) 26:55,9 4 (2+2) +2:22,4
61 87   Расел Кур'е (USA) 26:58,5 4 (4+0) +2:25,0
62 58   Ахці Тойванен (FIN) 26:58,6 2 (1+1) +2:25,1
63 41   Беньямін Вегер (SUI) 27:00,5 1 (1+0) +2:27,0
64 17   Кшыштаф Плывачык (POL) 27:02,3 1 (0+1) +2:28,8
65 74   Томаш Хасіла (SVK) 27:05,4 3 (2+1) +2:31,9
66 76   Роланд Лесінг (EST) 27:06,3 3 (0+3) +2:32,8
67 42   Лі-Стыў Джэксан (GBR) 27:07,5 1 (0+1) +2:34,0
68 83   Марцін Отчэнаш (SVK) 27:07,8 3 (1+2) +2:34,3
69 20   Міланка Петравіч (SRB) 27:08,2 3 (1+2) +2:34,7
70 12   Міхаіл Клетчараў (BUL) 27:13,6 2 (1+1) +2:40,1
71 28   Хідэноры Іса (JPN) 27:15,2 3 (1+2) +2:41,7
72 25   Петэр Докль (SLO) 27:20,1 1 (1+0) +2:46,6
73 33   Аляксей Альмукоў (AUS) 27:24,6 2 (0+2) +2:51,1
74 78   Скот Перас (CAN) 27:32,1 3 (2+1) +2:58,6
75 63   Томаш Крупчык (CZE) 27:39,3 2 (1+1) +3:05,8
76 85   Іван Злацеў (BUL) 27:48,5 2 (1+1) +3:15,0
77 53   Лукаш Шчурак (POL) 27:57,2 2 (2+0) +3:23,7
78 7   Ярка Каўпінен (FIN) 27:57,8 3 (2+1) +3:24,3
79 47   Карай Гомбаш (HUN) 28:04,3 1 (0+1) +3:30,8
80 49   Антон Пантаў (KAZ) 28:05,0 4 (2+2) +3:31,5
81 23   Маркус Віндзіш (ITA) 28:14,4 2 (1+1) +3:40,9
82 22   Лі Інбок (KOR) 28:35,9 1 (0+1) +4:02,4
83 10   Жэнь Лун (CHN) 28:53,2 4 (0+4) +4:19,7
84 9   Віктар Лоба Эскалар (ESP) 28:53,3 4 (4+0) +4:19,8
85 60   Гжэгаж Гузік (POL) 29:17,2 5 (4+1) +4:43,7
86 84   Рафал Лепель (POL) 29:25,8 2 (1+1) +4:52,3
87 79   Дыяс Кенешаў (KAZ) 30:06,8 4 (4+0) +5:33,3

Спасылкі правіць