Біяцін

хімічнае злучэнне
(Пасля перасылкі з Біятын)

Біяцін[1], таксама кафермент R, часам называюць вітамін Н[2], вітамін B7 — водарастваральны вітамін групы В. Малекула біяціну складаецца з тэтрагідраімідазольнага і тэтрагідратыяфенавага кольцаў, у тэтрагідратыяфенавым кольцы адзін з атамаў вадароду замешчаны на валерыянавую кіслату. Біяцін з’яўляецца кафактарам у метабалізме тлустых кіслот, лейцыну і ў працэсе глюканеагенезу.

Біяцін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₁₀H₁₆N₂O₃S
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 58-85-5
PubChem 171548
Рэг. нумар EINECS 200-399-3
SMILES
ChemSpider 149962

Фізіка-хімічныя ўласцівасці правіць

Біяцін утварае ігольчастыя крышталі з тэмпературай плаўлення 232°. У папярочным сячэнні крышталь мае форму ромбу, вострыя куты якога роўныя 55°. Даўжыня восяў: а—5,25 Ǻ, b—10,35 Ǻ, з— 21,00 Ǻ. Шчыльнасць крышталяў 1,41. Малекулярная вага біяціну на аснове хімічнай формулы роўная 244.3106 г/моль. На аснове рэнтгенаскапічнага аналізу 245±6.

Біяцін добра раствараецца ў вадзе і спірце, цяжка раствараецца ў эфіры, вуглевадародах парафінавага шэрагу і некалькі лепш у цыклагексане, бензоле, галагеніраваных вуглевадародах, спіртах і кетонах (ацэтон). Біяцін устойлівы да ўздзеяння ўльтрафіялетавых і рэнтгенавых прамянёў. Ён разбураецца пад уплывам перакісу вадароду, салянай кіслаты, з’едлівых шчолачаў, фармальдэгіду і сярністага газу. Ён не змяняецца пад уздзеяннем малекулярнага кіслароду, сернай кіслаты, гідраксіламіну. Ва ўльтрафіялетавых праменях для біяціну не выяўлена спецыфічнага паглынання.[3]

Біяхімічная роля правіць

Уваходзіць у склад ферментаў, якія рэгулююць бялковы і тлушчавы баланс, мае высокую актыўнасць. Удзельнічае ў сінтэзе глюкакіназы — ферменту, які рэгулюе абмен вугляводаў.

З’яўляецца каферментам розных ферментаў, у тым ліку і транскарбаксілаз. Удзельнічае ў сінтэзе пурынавых нуклеатыдаў. З’яўляецца крыніцай серы, якая прымае ўдзел у сінтэзе калагена. З удзелам біяціну працякаюць рэакцыі актывавання і пераносу СА2[4].

Рэкамендаваная сутачная норма спажывання правіць

Расійскімі рэкамендацыямі ўстаноўлена фізіялагічная патрэба ў біяціне для дарослых — 50 мкг/суткі. Для дзяцей — ад 10 да 50 мкг/суткі ў залежнасці ад узросту. Верхні дапушчальны ўзровень спажывання не ўстаноўлены.[5]

Адэкватнае спажыванне біяціну для розных узростаў правіць

Узрост 0-8 месяцаў 7-12 месяцаў 1-3 гады 4-8 гадоў 9-13 гадоў 14-20 гадоў 21 гадоў і старэй
Адэкватнае спажыванне біяціну[6], мкг/дзень 5 6 8 12 20 25 30

Гіпавітамінозы правіць

Прычыны правіць

  • генетычныя захворванні (Biotinidase deficiency — не больш за 5 выпадкаў на 100 тысяч чалавек[7]);
  • прымяненне антыбіётыкаў і сульфаніламідных прэпаратаў прыгнятае здаровую мікрафлору кішэчніка, якая сінтэзуе біяцін;
  • злоўжыванне дыетамі, якія абмяжоўваюць нармальнае харчаванне;
  • парушэнні стрававання, абумоўленыя атрафіяй слізістай абалонкі страўніка і тонкага кішэчніка (сіндром мальабсорбцыі пасля рэзекцыі тонкага кішэчніка);
  • рэгулярнае ўжыванне сахарына, які негатыўна ўплывае на ўсмоктванне і метабалізм біяціну, а таксама прыгнятае мікрафлору кішэчніка, якая сінтэзуе біяцін;
  • ужыванне сырых яек, бялок якіх змяшчае глікапратэід авідын і ўзаемадзейнічае з біяцінам;
  • ужыванне прадуктаў, якія змяшчаюць сярністыя злучэнні ў якасці кансервантаў (E221—E228) (сярністы ангідрыд, які ўтвараецца пры награванні такіх прадуктаў, а таксама пры кантакце з паветрам, разбурае біяцін);
  • злоўжыванне алкаголем (алкагольныя напоі перашкаджаюць нармальнаму засваенню біяціну).

Праявы правіць

Пры недахопе біяціну назіраюцца:

  • пашкоджанні скуры рук і ног
  • сухасць і нездаровае адценне скуры
  • бледны гладкі язык
  • дрымотнасць, дэпрэсія
  • хваравітасць і слабасць цягліц
  • гіпатанія
  • высокі ўзровень халестэрыну і цукру ў крыві, які вядзе да развіцця гіперглікеміі
  • малакроўе
  • страта апетыту і млоснасць
  • пагаршэнне стану валасоў
  • запавольваецца рост.

Змяшчэнне ў харчовых прадуктах правіць

У малых колькасцях біяцін змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэты вітамін змяшчаецца ў печані, нырках, дражджах, бабовых (соя, арахіс), квяцістай капусце, арэхах.[8] У меншай ступені — у таматах, шпінаце, яйках (не сырых), грыбах.

З ежай паступае дастатковая для арганізму колькасць біяціну[9].

Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе значныя колькасці біяціну.[10][11]

Размеркаванне ў арганізме правіць

Біяцін у жывым арганізме канцэнтруецца ў печані, нырках.

Зноскі

  1. Напісанне паводле граматычнай базы Беларускага N-корпуса
  2. Biotin // WebMD, William Blahd, MD, June 26, 2015
  3. Химические и физические свойства биотина :: Строение, свойства и биологическая роль биотина и тиамина > dailymedicine.ru(недаступная спасылка). www.dailymedicine.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2017. Праверана 9 красавіка 2017.
  4. [1] Архівавана 18 студзеня 2012. Адрианов Н. В. Биотин Категория:Википедия:Статьи с нерабочими ссылками с декабря 2015 {{подст:не АИ}}
  5. «Нормы физиологических потребностей в энергии и пищевых веществах для различных групп населения Российской Федерации» МР 2.3.1.2432-08, 18.12.2008 Архівавана 19 лютага 2016., 4.2.2.1.1.9.
  6. Biotin // WebMD, William Blahd, MD, June 26, 2015: «Adequate Intake (AI)»
  7. Biotinidase deficiency // Genetics Home Reference.
  8. О.
  9. Select Committee on GRAS Substances (SCOGS) Opinion: Biotin «usual intakes are in excess of those required for normal maintenance and growth.»
  10. Bradley Hillman, Role of gut bacteria in human toxicology and pharmacology — CRC 2004, ISBN 9780203215234, page 217 «15.3.1 Gut bacteria and biotin supply» (англ.) 
  11. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2646215/