Ва́аль (афр.: Vaal) — рака ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая.

Вааль
афрык. Vaal
Характарыстыка
Даўжыня 1120 км
Басейн 196 438 км²
Расход вады 125 м³/с
Вадацёк
Выток Драконавыя горы
 • Каардынаты 26°19′02″ пд. ш. 30°00′24″ у. д.HGЯO
Вусце Аранжавая
 • Каардынаты 29°04′15″ пд. ш. 23°38′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Аранжавая → Атлантычны акіян
Краіна
physical
Вааль
Вааль
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — 1120 км, плошча басейна — 196 438 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114[1] м³/с.

Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака перасякае Драконавыя горы і плато Велд у глыбокай даліне, цячэ на паўднёвы захад да ўпадання ў раку Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу паміж паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым. Буйнейшыя прытокі: Вілге, Фет, Рыт, Харст[1]. Паводкі ў лістападзе — лютым. На рацэ буйное вадасховішча Вааль-Вілге[1].

Гісторыя правіць

 
Узыход Сонца над ракою

Рака ў мінулым утварала мяжу між дзвюма бурскімі рэспублікамі, а пазней — правінцыямі Трансвааль і Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежавання гэтых тэрыторый ад Капскай калоніі і калоніі Наталь.

Назву ракі Вааль можна перакласці з нідэрландскай мовы (а пазней — з афрыкаанс) — як цьмяны або бляклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценні.

Зноскі

  1. а б в Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл. (руск.)

Літаратура правіць

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл. (руск.)
  • Вааль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 421.

Спасылкі правіць