Вагаршапа́т (арм.: Վաղարշապատ), у 1945—1992 гадах Эчміядзі́н — горад у Армавірскай вобласці Арменіі, адзін з найбольш значных культурных і рэлігійных цэнтраў краіны.

Горад
Вагаршапат
Վաղարշապատ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
685 да н.э.
Плошча
  • 13 км²
Вышыня цэнтра
853 ± 1 м
Насельніцтва
  • 57 500 чал. (2010)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+374 (231)
Паштовыя індэксы
1101—1109
Афіцыйны сайт
ejmiatsin.am
(арм.)(англ.)
Вагаршапат на карце Арменіі
Вагаршапат (Арменія)
Вагаршапат
Вагаршапат (Арменія)
Вагаршапат

Этымалогія правіць

З II ст. да н. э. існаваў горад Вардкесаван; назву ад асабістага імя і арм. аван «паселішча». У 140-х гг. цар Вагаршак акружыў паселішча сценамі і назваў ад свайго імя Вагаршапат — «горад Вагарша». У II—IV стагоддзях горад быў сталіцай Вялікай Арменіі. У цэнтры знаходзіцца сабор, пабудаваны ў 303 г. на тым месцы, дзе святому Грыгорыю, асветніку армян, з’явіўся Хрыстос. У памяць аб гэтай падзеі сабор атрымаў назву Эчміядзін — літар. «Сашэсце адзінароднага». У 1945 годзе Вагаршапат быў перайменаваны ў Эчміядзін (арм. Էջմիածին) у гонар Эчміядзінскага манастыра — рэзідэнцыі Каталікоса Усіх армян, цэнтра Армянскай апостальскай царквы. У 1992 г. гораду вярнулі ранейшую назву, аднак ва ўжытку выкарыстоўваюцца абедзве назвы.

Геаграфія правіць

Горад Эчміядзін размешчаны на Арарацкай раўніне, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Эчміядзін і за 30 км на захад ад Ерэвана. Насельніцтва 57,5 тыс. жыхароў (2010).

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць