Вадкі кісларод (ВК, англ.: liquid oxygen, LOX) — вадкасць бледна-сіняга колеру, адносіцца да моцных парамагнетыкаў. З'яўляецца адным з чатырох агрэгатных станаў кіслароду. ВК мае удзельную шчыльнасць 1,141 г/см³ і мае умерана крыягенныя ўласцівасці з кропкай замярзання 50,5 K (-222,65 ° C) і кропкай кіпення 90,188 K (-182,96 ° C). Вадкі кісларод актыўна выкарыстоўваецца ў касмічнай і газавай галінах, пры эксплуатацыі падводных лодак, шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне. Звычайна прамысловае атрыманне грунтуецца на фракцыйнай перагонцы паветра. Каэфіцыент пашырэння кіслароду пры змене агрэгатнага стану на газападобны складае 860:1 пры 20 ° C, што часам выкарыстоўваецца ў сістэмах забеспячэння кіслародам для дыхання ў камерцыйных і ваенных самалётах.

З-за сваёй крыягеннай прыроды ВК можа выклікаць крохкасць матэрыялаў, якія знаходзяцца з ім у судотыку. Вадкі кісларод таксама з'яўляецца вельмі магутным акісляльным агентам: арганічнае рэчыва хутка згарае ў яго асяроддзі з вялікім вылучэннем цяпла. Больш за тое, некаторыя з гэтых рэчываў, будучы прасякнутымі ВК маюць ўласцівасць непрадказальна выбухаць. Нафтапрадукты часта дэманструюць такія паводзіны, уключаючы асфальт.

Гісторыя правіць

  • У 1845 годзе Майкл Фарадэй змог ажыццявіць звадкаванне большасці вядомых тады газаў. Шэсць газаў, аднак, нягледзячы на ​​ўсе яго спробы звадкавання не паддаваліся, а менавіта кісларод, вадарод, азот, вокіс вугляроду, метан і вокіс азоту.
  • У 1877 году Луі-Поль Каетэ (1832-1913) у Францыі і Раўль Піктэ (1846-1929) у Швейцарыі незалежна адзін ад аднаго рознымі метадамі атрымалі некалькі кропель вадкага кіслароду.
  • Упершыню ў вымерных колькасцях вадкі кісларод быў атрыманы польскімі прафесарамі Кракаўскага ўніверсітэта Жыгімонтам Урублеўскім і Каралем Альшэўскім у 1883 годзе.