Ваенная палітыка

Вае́нная палі́тыка[1] (замеж. Нацыянальная абаронная палітыка) —  састаўная частка агульнай палітыкі краіны ў галіне ваеннага будаўніцтва і забеспячэння ваеннай бяспекі, якая непасрэдна звязана са стварэннем ваеннай арганізацыі дзяржавы.

Дзяржавы правіць

Ваенная палітыка — састаўная частка агульнай палітыкі дзяржавы і іншых суб'ектаў улады, непасрэдна звязаная са стварэннем і развіццем ваеннай арганізацыі, яе падрыхтоўкай, здольнасцю і гатоўнасцю да ўжывання сродкаў узброенай барацьбы для абароны дзяржавы і дасягнення іншых яго палітычных мэтаў. Ваенную палітыку ў той ці іншай краіне могуць праводзіць як дзяржава, кіруючыя партыі і арганізацыі, так і апазіцыйныя сілы і арганізацыі.

Выпрацаваная ваенная палітыка канкрэтызуецца ў афіцыйных ваенных дактрынах, ваеннай стратэгіі і практыцы ваеннага будаўніцтва. Нярэдка ў яе межах вылучаюць абаронную палітыку, звязаную з абаронай гэтай дзяржавы. Абаронная палітыка часам трактуецца як сінонім ваеннай, каб не рабіць акцэнт на ваенным баку справы ва ўмовах пераменаў у знешняй палітыцы дзяржавы (Англасаксонская сістэма).

Таму можна сказаць, што абаронная палітыка (палітыка ў галіне абароны) і есць палітыка дзяржавы і яго органаў, накіраваная на надзейную абарону дзяржавы ад знешняй пагрозы (вонкавага нападу). Яна выпрацоўваецца і праводзіцца ў рамках афіцыйнай дзейнасці ўладаў канкрэтнай дзяржавы. Абаронная палітыка паслядоўна ахоплівае падрыхтоўку народа і ўзброеных сіл да адпору агрэсіі, а таксама падрыхтоўку да гэтага цяжкага выпрабавання эканомікі, сістэм аховы здароўя, адукацыі і выхавання, магчымасцяў культуры і мастацтва.

На сенняшні дзень вядома 20 палітычных і ідэалагічных сістэм, у якіх ваенная палітыка мае свае асаблівасці:

Мэты правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Энцыклапедыі правіць

  • Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.
  • Большая советская энциклопедия (БСЭ), Третье издание, выпущенной издательством «Советская энциклопедия» в 19691978 годах в 30-ти томах;
  • Политика военная(недаступная спасылка) // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 6).;
  • Военный энциклопедический словарь (ВЭС), М., ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.);
  • Пограничный словарь. — М.: Академия Федеральной ПС России. 2002 год;
  • В. Н. Коновалов Политология, Словарь. — М: РГУ. 2010 год.

Навучальныя дапаможнікі і навуковыя працы правіць

  • Карл Клаузевиц О войне.
  • Конышев В.Н. Военная стратегия США после окончания холодной войны. - СПб.: Наука, 2009. ISBN 978-5-02-025555-5
  • Конышев В.Н., Сергунин А.А. Современная военная стратегия: Учебное пособие для студентов ВУЗов. - М.: Аспект-Пресс, 2014. ISBN 978-5-7567-0745-8

Спасылкі правіць