Ваенная псіхалогія

Ваенная псіхалогія — галіна псіхалогіі, якая вывучае псіхалагічныя праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе падрыхтоўкі ваеннаслужачых і вядзення вайны. Як асобная дысцыпліна склалася ў пачатку 20 ст. у сувязі з масавымі даследаваннямі асабістага складу армій у мэтах яго адбору, навучання і расстаноўкі. Тэарэтычныя канцэпцыі ваеннай псіхалогіі ў асобных краінах вызначаюцца іх залежнасцю (пры наяўнасьці агульнай праблематыкі) ад пануючай ідэалогіі, філасофскіх і псіхалагічных поглядаў.

Пасля 2-й сусветнай вайны даследаванні па ваеннай псіхалогіі рэзка ўзраслі, асабліва ў ЗША, дзе яны праводзяцца як ваеннымі арганізацыямі пад кіраўніцтвам адпаведных упраўленняў пры штабах ВПС, ВМС і сухапутных войскаў, так і па кантрактах з рознымі псіхалагічнымі інстытутамі.