Ваенная справа — складаны тэрмін, які можа мець наступныя значэнні:

  • У шырокім разуменні ахоплівае ўсе пытанні ваеннай тэорыі і практыкі, звязаныя з ваенным будаўніцтвам, падрыхтоўкай і дзеяннямі ўзброеных сіл, у мірны і ваенны час, падрыхтоўкі насельніцтва краіны на выпадак вайны[1];
  • у вузкім разуменні — гэта сістэма ведаў, неабходных ваенным і ваеннаабавязаным для паспяховага выканання свайго ваеннага абавязку.

Прафесія салдата як частка ваеннай справы з'яўляецца старэйшай за ўсю пісаную гісторыю. Адныя з найстарэйшых выяваў з Антычнасці адлюстроўваюць моц і веліч военачальнікаў. Бітва пры Кадэшы ў 1274 да н.э. была адным з ключавых момантаў у праўленні Рамзеса II і ўсхвалялася ў старажытных егіпецкіх барэльефах. Праз тысячу гадоў, у Азіі, першы кітайскі імператар Цынь Шыхуандзі настолькі намерваўся ўразіць багоў сваёй ваеннай моцай, што быў пахаваны разам са сваёй тэракотавай арміяй. Аднымі з самых адданых ваеннай справе былі рымляне, пакінуўшы ў спадчыну мноства трактатаў і помнікаў пісьменнасці, а таксама архітэктурных помнікаў, такіх як трыўмфальныя аркі і калоны  (англ.).

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь. — М.: Военное издательство, 1984.

Спасылкі правіць