Ваенны пераварот у Малі (2021)

Ваенны пераварот у Малі 2021 года — звяржэнне грамадзянскага ўрада Рэспублікі Малі і пераход улады да ваенных.

Пераварот у Малі
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў
Дата 24 мая 2021
Прычына парушэнне ўрадам дамоўленасцей з арміяй і змены ў кабінеце міністраў
Вынік вайскоўцы захапілі ўладу
Праціўнікі
Малі Урад Малі Малі Узброеныя сілы
Камандуючыя
Ба Ндау Асімі Гаіта
Страты
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

18 жніўня 2020 года атрады Узброеных сіл Малі зладзілі мяцеж і зрынулі прэзідэнта Ібрагіма Бубакара Кейта. У якасці часовага ўрада створаны Нацыянальны камітэт выратавання народа на чале з палкоўнікам Асімі Гаіта (у верасні яго замяніў Ба Ндау). 18 студзеня 2021 года камітэт абвясціў аб сваім самароспуску, перадаўшы ўладу грамадзянскіх сілам Ба Ндау. Гэта кіраўніцтва краіны з’яўлялася часовым, якое павінна было падрыхтаваць новыя прэзідэнцкія выбары.

Ход падзей правіць

24 мая абвешчаны перастаноўкі ў кабінеце міністраў Малі за подпісамі прэзідэнта і прэм’ер-міністра. Ключавыя пасады засталіся за вайскоўцамі. Аднак улады сфармавалі кабінет не так, як ад іх хацелі ў арміі. У той жа дзень года віцэ-прэзідэнт Асімі Гаіта заявіў аб тым, што прэзідэнт Ба Ндау і прэм’ер-міністр Мактар Уан зняты ім са сваіх пасад, паколькі фарміраванне новага кабінета міністраў і змена міністраў абароны і бяспекі не было ўзгоднена з ім, што супярэчыць дамоўленасцям жнівеньскага перавароту. Ндау і Уан затрыманы ваеннай хунтай і дастаўлены ў ваенны лагер Каці на ўскраіне Бамако.

26 мая ваенныя абвясцілі каменданцкі час, які дзейнічаў па ўсёй краіне з 20:00 да 06:00[1]. Аэрапорт Бамако і сухапутныя памежныя пераходы былі зачынены[2].

Наступствы правіць

25 мая былы прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан з ЭКОВАС пачаў як пасярэднік спробы дамовіцца з ваеннымі Малі. Пасля затрымання 26 мая Ндау падаў Гаіта заяву аб сваёй адстаўцы[3].

28 мая Канстытуцыйны суд Малі абвясціў палкоўніка Гаіта часовым прэзідэнтам краіны[4].

Рэакцыя правіць

Да неадкладнага вызвалення затрыманых заклікалі ААН, Афрыканскі саюз, Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКОВАС), ЗША і Вялікабрытаніі ў сумеснай заяве. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў «глыбокую занепакоенасць» і заклікаў малійцаў да спакою. Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль адзначыў у размове з рэпарцёрамі, што ЕС можа прыняць неабходныя меры супраць малійскіх вайскоўцаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  • ПЕРЕВОРОТ В МАЛИ РЕШИЛИ ДОВЕРНУТЬ ДО КОНЦА // Независимая газета, 25 мая 2021
  • "UN calls for immediate release of Mali President Bah Ndaw". BBC News. 25 May 2021.
  • Agence France-Presse (24 May 2021). "UN mission in Mali calls for immediate release of detained president and PM". France 24.
  • Emmanuel Akinwotu. Mali: leader of 2020 coup takes power after president’s arrest. Lagos, Nigeria: The Guardian (25 мая 2021).