Вайна за незалежнасць Ірландыі

Вайна за незалежнасць Ірландыі (ірл.: Cogadh na Saoirse, Cogadh Angla-Éireannach, англ.: Irish War of Independence, Tan War, Anglo-Irish War) — узброены канфлікт паміж Ірландскай Рэспублікай і Вялікабрытаніяй у 1919—1921 гадах.

Вайна за незалежнасць Ірландыі
Брытанскі бронеаўтамабіль у Ірландыі
Брытанскі бронеаўтамабіль у Ірландыі
Дата 21 студзеня 1919 — 6 снежня 1921
Месца Ірландыя
Вынік Ірландыя атрымлівае незалежнасць;
Паўночная Ірландыя застаецца ў складзе Вялікабрытаніі;
Праціўнікі
Ірландская Рэспубліка Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Камандуючыя
Майкл Колінз Сцяг Вялікабрытаніі Генры Х'ю Цюдар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадумовы правіць

Напачатку XIX стагоддзя англічане канчаткова далучылі Ірландыю да Брытанскай Імперыі, пасля чаго ірландцы здзейснілі шэраг спроб здабыць незалежнасць. Усе яны былі няўдалымі, і кожны раз Ірландыя зноў трапляла пад англійскі ўплыў. Нядаўняе паўстанне 1916 года, задушанае англійскімі войскамі, усё яшчэ было актуальна. Становішча ў Ірландыі ў той час вельмі абвастрылася, асабліва пасля таго, як англійскі парламент не стрымаў абяцання падаць краіне шырэйшую аўтаномію.

Ход ваенных дзеянняў правіць

Пачатак вайны правіць

21 студзеня 1919 года 73 дэпутаты англійскага парламента, якія абвясцілі сябе паўнамоцным парламентам Ірландыі, прынялі дэкларацыю аб суверэнітэце Ірландыі, абвясціўшы Ірландскую Рэспубліку, і запатрабавалі неадкладнай вываду англійскіх войскаў з тэрыторыі нядаўна абвешчанай дзяржавы. Быў сфарміраваны часовы ірландскі рэспубліканскі ўрад. Прэзідэнтам рэспублікі быў абраны лідар ірландскай нацыяналістычнай партыі Дэ-Валер. Пасля абвяшчэння незалежнасці ІРА правяла шэраг тэрактаў супраць прадстаўнікоў англійскіх улад у Ірландыі і пачала актыўныя баявыя дзеянні. Англійская паліцыя спрабавала прадухіліць тэракты і знішчаць членаў ІРА пры падтрымцы англійскай арміі. На фоне баёў паміж ІРА і англійскімі войскамі 15 красавіка на тэрыторыі графства Лімерык узнікае дзяржава Савецкі Лімерык. 27 красавіка дзяржава Савецкі Лімерык самараспусцілася. 26 лістапада 1919 года ўспыхнула антыанглійскае ўзброенае паўстанне ў Дубліне. Пачалася партызанская вайна.

Раскол у Ірландыі правіць

Пакуль на поўдні і ў цэнтры Ірландыі ішла партызанская вайна, 10 сакавіка 1920 года савет ольстэрскіх нацыяналістаў правёў галасаванне ў горадзе Белфасце, паводле якога краіна падзялялася на дзве суверэнныя дзяржавы з уласнымі парламентамі — на Паўночную Ірландыю і Паўднёвую. 21 ліпеня таго ж года паміж прыхільнікамі партыі «Шын Фейн» і ольстэрскімі нацыяналістамі адбыліся ўзброеныя сутыкненні ў Белфасце. 12 снежня англічане ўвялі ў горадзе Корк ваеннае становішча. У Вялікабрытаніі становішча пагоршылася з-за выдаткаў на вайну. Пракацілася хваля страйкаў шахцёраў. 24 мая 1921 гады адбыліся выбары ў парламент Паўднёвай Ірландыі без папярэдняй агітацыі. Абсалютную большасць (124 крэслы з 128) атрымала партыя «Шын Фейн». 7 чэрвеня пачынае працу парламент Паўночнай Ірландыі, прэм'ер-міністрам у якім стаў Д. Крэйг, што канчаткова раскалола Ірландыю. Тым часам Ірландская рэспубліка 10 чэрвеня падпісала перамір'е з Вялікабрытаніяй. На наступны дзень, 11 чэрвеня, салдаты ІРА спынілі баявыя дзеянні.

Наступствы правіць

6 снежня 1921 года Вялікабрытанія прызнала Ірландыю як англійскі дамініён Ірландская свабодная дзяржава, заключыўшы з ёй кампрамісны англа-ірландскі дагавор 1921 года. Паўночная Ірландыя ўвайшла ў склад Вялікабрытаніі. Аднак 16 снежня таго ж года, у дзень ратыфікацыі дагавора Паўночнай Ірландыі і Вялікабрытаніі лідар ірландцаў Эйман дэ Валера, былы прыхільнік дагавора, нечакана выступіў катэгарычна супраць уз'яднання з Вялікабрытаніяй. Гэта і паслужыла працягам канфлікту, які выражаўся цяпер у палітычным і ідэалагічным супрацьстаянні і працягваецца дагэтуль у шасці раёнах Паўночнай Ірландыі, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі.

Гл. таксама правіць