Вакзальная (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі

Вакзальная (укр.: Вокза́льна, вымаўленне ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Політэхнічны інстытут» і «Універсітэт».

«Вакзальная»
укр.: Вокзальна
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 6 лістапада 1960 года
Раён Саламянскі
Тып пілонная са скарочанай цэнтральнай залай
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 101,0 м
Шырыня платформаў, м 19.7 м
Архітэктары Ihor Maslenkov[d]
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Вакзальнай плошчы
Пераходы на станцыі Кіеў-Пасажырскі
Час адкрыцця 05:45
Код станцыі 117
Суседнія станцыі Універсітэт і Політэхнічны інстытут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

З’яўляецца адной з самых загружаных сярод станцый кіеўскага метро.

Гісторыя правіць

Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Станцыя названая ад Цэнтральнага і прыгараднага вакзалаў чыгуначнай станцыі Кіеў-Пасажырскі.

З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»[1][2].

Апісанне правіць

Паблізу знаходзіцца станцыя хуткаснага трамвая «Старавакзальная».

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Наземны вестыбюль злучаны са станцыяй эскалатарам.

Знешні выгляд правіць

У афармленні падземнага вестыбюля выкарыстоўваецца кантраст белых сцен і пілонаў з дэкаратыўнымі бронзавымі чаканнымі медальёнамі (дыяметрам да 2 м), на якіх намаляваныя падзеі з гісторыі Украіны. Тарэц залы да 1992 года быў упрыгожаны гербам УССР[3].

Перспектывы развіцця правіць

У перспектыве станцыя «Вакзальная» стане часткай перасадачнага вузла з Падольска-Вігураўскай лініяй.

Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў плануецца збудаванне другога выхаду са станцыі. Пачатак яго будаўніцтва ўвесь час адкладаецца. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — прыкладна 1,5 года[4].

Фотаздымкі правіць

Рэжым працы правіць

Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:16.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:53
  • ст. «Акадэмгарадок» — 5:57

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:22
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:26

Зноскі правіць

Спасылкі правіць