Вакзал Манпарнас

Вакзал Манпарна́с (фр.: Gare Montparnasse) — адзін з шасці буйных вакзалаў у Парыжы, размешчаны ў раёне Манпарнас, у 15-й акрузе.

Станцыя
Вакзал Манпарнас
Аператар Société nationale des chemins de fer français[d]
Дата адкрыцця 10 верасня 1840
Код у «Экспрэс-3» 8739100
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Травалатар ў Парыжскім метро

Станцыя выкарыстоўваецца для прыёму і адпраўлення міжгародніх цягнікоў TGV на захад і паўднёвы захад Францыі, у тым ліку па накіраванню на Тур, Бардо, Нант і Рэн. Акрамя таго, вакзал абслугоўвае прыгарадныя і рэгіянальныя маршруты Transilien Paris — Montparnasse.

Побач з вакзалам размешчана станцыя метро, аддаленыя часткі якой звязаны паміж сабой высакахуткасным травалатарам.

Аварыя на вакзале Манпарнас правіць

 
Аварыя экспрэса Гранвіль — Парыж
 
Помнік у Бразіліі

22 кастрычніка 1895 года на вакзале Манпарнас адбылася аварыя. Экспрэс з Гранвіля, які прыбыў на вакзал, з -за няспраўнасці тармазоў не змог спыніцца і на хуткасці 40 км/ч збіў тупіковы ўпор, прабіў 60 ці сантыметровую сцяну вакзала. Паравоз праз пралом выпаў на вуліцу, якая знаходзілася на 10 метраў ніжэй шляхоў. Там паравоз спыніўся, уткнуўшыся насавой часткай у брук.

У гэтай аварыі было на здзіўленне мала ахвяр: два пасажыра цягніка атрымалі раненні, таксама пацярпела паравозная брыгада і пажарны, але ўсе яны засталіся жывыя. Загінула толькі прадаўшчыца газет, якая стаяла на вуліцы, — яна была прыціснутая сцяной, якая абвалілася.

Па матывах гэтай аварыі ў Бразіліі быў створаны макет-помнік.

Спасылкі правіць