Валга (эст.: Valga, ням.: Walk) — горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Валгамаа.

Горад
Валга
эст.: Valga
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1286
Плошча
  • 16,65 км² (31 снежня 2016)[1]
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
12452 чалавекі (2017)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
8-10-372-76
Паштовыя індэксы
68230
Валга на карце Эстоніі
Валга (Эстонія)
Валга

Першы ўспамін пра горад датуецца 1286 годам. У 1584 годзе ад Стэфана Баторыя паселішча атрымала статус горада.

Валга з’яўляецца важным транспартным вузлом краіны. Насельніцтва на пачатак 2009 складала 14153 чал.

Геаграфія правіць

Размешчаны на рацэ Педэлі (басейн возера Выртс’ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы з ім, па сутнасці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км².

Горад знаходзіцца на скрыжаванні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві — Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін — Тарту — Рыга злучаныя праз Тапу з магістраллю Талін — Нарва — Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру — Пячоры на Пскоў. Адлегласць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну — 144 км, да Таліна — 245 км, да Рыгі — 175 км, да Пскова — 170 км.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

  • Уна Лахт — эстонскі пісьменнік.
  • Казімір Свёнтак (1914—2011) — царкоўны дзеяч, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі.

Крыніцы правіць

  1. а б Maakatastri statistikaLand Board. Праверана 19 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць