Валерый Фёдаравіч Быкоўскі
Вале́рый Фё́даравіч Быко́ўскі (2 жніўня 1934 — 27 сакавіка 2019) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза, які здзейсніў тры палёты ў космас агульнай працягласцю 20 сутак 17 гадзін 48 хвілін 21 секунды.
Валерый Фёдаравіч Быкоўскі | |
---|---|
руск.: Валерий Фёдорович Быковский | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Валерий Фёдорович Быковский |
Род дзейнасці | лётчык, касманаўт, ваенны |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1934[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2019[4][2] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Валерый Фёдаравіч нарадзіўся 2 жніўня 1934 года, у горадзе Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобласці.
Скончыў школу маскоўскага аэраклуба, Качынскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1955) і Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968).
Увайшоў у склад атрада касманаўтаў адным з першых падчас першага набору з ВПС ў 1960 годзе, ён быў лётчыкам-знішчальнікам з моманту заканчэння Качынскага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў імя А. Ф. Мяснікова ў 1955 годзе і служыў у знішчальным палку Маскоўскага акругі СПА.
Першы свой палёт у космас здзейсніў камандзірам карабля «Усход-5» з 14 па 19 чэрвеня 1963 года. Працягласць гэтага палёту была 4 сутак 23-ы гадзіны 6 хвілін, палёт праходзіў сумесна з палётам карабля «Усход-6», пілатуемага Валянцінай Церашковай. У другім сваім касмічным палёце з 15 па 23 верасня 1976 таксама быў камандзірам карабля «Саюз-22». Палёт працягваўся 7 сутак 21 гадзіну 52 хвіліны 17 секунд. Трэці палёт здзейсніў у якасці камандзіра савецка-нямецкага экіпажа на караблі «Саюз-31» (26 жніўня — 3 верасня 1978 гады) для працы на борце арбітальнай станцыі «Салют-6», вярнуўся на караблі «Саюз-29», увесь палёт працягваўся 7 сутак 20 гадзін 49 хвілін 4 секунды. За тры рэйсы ў космас налётаў 20 сутак 17 гадзін 47 хвілін 21 секунда. У 1988 годзе выйшаў з атрада касманаўтаў.
Зноскі
- ↑ Waleri Bykowski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Walerij Bykowski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Soviet cosmonaut Valery Bykovsky died
Валерый Фёдаравіч Быкоўскі на сайце «Героі краіны»