Валерый Шатаевіч Меладзэ

Валерый Шатаевіч Меладзэ (груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე; род. 23 чэрвеня 1965, Батумі, Грузінская ССР) — расійскі спявак, кампазітар, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008 год).

Валерый Меладзэ
груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Шатаевіч Меладзэ
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1965(1965-06-23)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Грузіі Грузія, Сцяг Расіі Расія, Сцяг Украіны Украіна
Жонка Albina Dzhanabaeva[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, акцёр, кінаакцёр, спявак, піяніст, інжынер, вырабнік, вядучы, тэлевядучы
Пеўчы голас тэнар
Інструменты фартэпіяна і вакал[d]
Жанры Поп
Узнагароды
meladze.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Батумі ў працоўным пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас у Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.

У 1983—1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.

У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.

У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна».

У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.

Дыскаграфія правіць

  • 1991 — Пасярэдзіне свету (у складзе гурта «Дыялог»)
  • 1993 — Восеньскі крык ястраба (у складзе гурта «Дыялог»)
  • 1995 — Сэра
  • 1996 — Апошні рамантык
  • 1998 — Самба белага матылька
  • 1999 — Усё так і было
  • 2002 — Сапраўднае
  • 2003 — Пяшчота
  • 2005 — Акіян
  • 2008 — Насуперак

Зноскі