Валерый Яўгенавіч Садоха

беларускі дыпламат

Вале́рый Яўге́навіч Садо́ха (16 жніўня 1950, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Валерый Яўгенавіч Садоха
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам
4 лютага 2011 — 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Аляксандр Куцалай
Пераемнік Уладзімір Гошын
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
14 ліпеня 2000 — 31 ліпеня 2002
Папярэднік Уладзімір Шчасны
Пераемнік Аляксей Мажухоў
Нараджэнне 16 жніўня 1950(1950-08-16) (73 гады)
Віцебская вобласць
Адукацыя Беларускі тэхналагічны інстытут
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць дыпламат, інжынер
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
ордэн Дружбы юбілейны медаль «90 год на варце граніцы» юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, аспірантуру НДІЖБ Дзяржбуда СССР, Усерасійскую акадэмію знешняга гандлю.

  • 1975-1978 аспірант лабараторый эканомікі прасторавых і канструкцый НДІЖБа Дзяржбуда СССР
  • 1979-1984 старшы навуковы супрацоўнік ІСіА Дзяржбуда БССР
  • 1984-1991 загадчык лабараторыі НПТА «Белбуднавука»
  • 1991-1992 галоўны спецыяліст Дзяржзнешэканамсувязі Рэспублікі Беларусь
  • 1993-1994 намеснік начальніка ўпраўлення нетарыфнага рэгулявання Дзяржзнешэканамсувязі Рэспублікі Беларусь
  • 1994-1997 першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
  • 1997-1998 намеснік Міністра знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь
  • 1998-2000 намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • 2000-2002 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
  • 2002-2004 Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • 2004-2009 саветнік-пасланнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
  • 2009-02.2011 Дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • З 02.2011 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам.

Асабовыя звесткі правіць

Жанаты, мае двух дачок. Валодае англійскай, польскай і нямецкай мовамі.