Ва́леўка[1] (трансліт.: Valieŭka, руск.: Валевка) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудка, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Навагрудак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.

Аграгарадок
Валеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
227 м
Насельніцтва
  • 401 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231403
Аўтамабільны код
4
Валеўка на карце Беларусі ±
Валеўка (Беларусь)
Валеўка
Валеўка (Гродзенская вобласць)
Валеўка

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца пад 1602 годам у «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага. Уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства.

У XVII стагоддзі Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 годзе ваявода берасцейскі Стэфан Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка ва ўладанні Незабытоўскіх, якія пабудавалі грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. Пры Незабытоўскіх паселішчу нададзены статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 год — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 года зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 года — сельсавета Карэліцкага раёна. З 1955 года пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990 двароў.

Насельніцтва правіць

  • 1886 год — 126 чал.
  • 1970 год — 434 чал.
  • 1992 год — 2065 чал.[2]

Інфраструктура правіць

У Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Колішні касцёл на старым здымку
  • Кляштар дамініканцаў (XVII ст.)
  • Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. ЭГБ 1994.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць