Валкоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Валко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Валкі.

Валкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Валкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 21 чэрвеня 2023
Насельніцтва (2019) 760
Плошча
  • 158 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2155
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ласіцкі сельсавет у складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ласіца. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Гулідаўскага і Міхайлаўскага сельсаветаў[1]. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Казлоўшчынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лесуны, Ляхаўшчына, Маштаркі, Рудка, Рэчкаўшчына і Сарокі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: Гайдукі, Гаранаўшчына, Гігалы, Гінькі, Глінскія, Заруддзе, станцыя Заўлічы, Курылавічы, Мартулі, Марцінелевічы, Мацейкі, Новыя Заўлічы, Плешкуны, Сасноўшчына і Янчукі), у склад Тумашаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Белевічы, Гінькі, Гулідава, Гусакова, Залаўкі, Лапішкі, Падкраеўшчына і Рудакова)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пастаўскага раёна. 20 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валкі, сельсавет перайменаваны ў Валкоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валкоўскага сельсавета было 45 населеных пунктаў[4]. 21 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дунілавіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1071 чалавек[6], з іх 95,4 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 760 чалавек[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 33 населеныя пункты: вёскі Валкі, Вараноўка, Верацеі, Гайдукі, Гаранаўшчына, Гігалы, Гінькі, Глінскія, Даравое, Дразды, Жданы, Жукава, Заруддзе, Заўлічча Новае, Колаўцы, Крывое 2, Курылавічы, Лазовікі, Ласіца, Ляхаўшчына, Мартулі, Марцінелевічы, Мацейкі, Маштаркі, Норыца, Плешкуны, Пятровічы, Рэдзькаўшчына, Сарокі, Сасноўшчына, Станілевічы, Хрыстова і Янчукі.

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.