Валокі (Магілёўскі раён)

Вало́кі[1] (трансліт.: Valoki, руск.: Волоки) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі МагілёўОрша. Размешчана за 18 км на поўнач ад Магілёва. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Купёлы і далей па шашы ШклоўМагілёў.

Вёска
Валокі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213124
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244840011
Валокі на карце Беларусі ±
Валокі (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Валокі (Магілёўскі раён)
Валокі (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Валокі (Магілёўскі раён)

Гісторыя правіць

Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе хутары. З 1928 года дзейнічала сыраробная арцель. У 1932 годзе арганізаваны калгас «1 Мая», які ў той час меў 339 га зямлі і аб’ядноўваў у 1933 годзе 7 гаспадарак.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Рэчкі 1), працаваў магазін.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. Забудавана двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Будынак чыгуначнай станцыі размешчаны адасоблена, каля чыгункі.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць