Вальдывія

горад у Чылі

Вальды́вія (ісп.: Valdivia) — горад і марскі порт у Чылі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны, правінцыі Вальдывія і вобласці Лос-Рыяс. Станам на 2002 год насельніцтва горада складае 127 750 чалавек.

Горад і камуна
Вальдывія
ісп.: Valdivia
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Правінцыя
Камуна
Каардынаты
Алькальд
Bernardo Berger Fett
Заснаваны
Плошча
1015,60 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Афіцыйная мова
іспанская мова
Насельніцтва
  • 150 048 чал. (2017)[1]
Шчыльнасць
151,22 чал./км²
Этнахаронім
valdiviano, valdiviana
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
5090000
Афіцыйны сайт
munivaldivia.cl (ісп.)
Карта
Камуна Вальдывія
на карце вобласці Лос-Рыяс
Вальдывія на карце Чылі
Вальдывія (Чылі)
Вальдывія

Тэрыторыя камуны — 1015,60 км². Колькасць насельніцтва — 153 577 жыхароў (2007). Шчыльнасць насельніцтва — 151,22 чал./км².

Геаграфія правіць

Горад размешчаны за 745 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы Чылі горада Сант’яга. Порт знаходзіцца на рацэ Вальдывіі, за 20 кіламетраў ад вусця. Праз горад працякаюць тры ракі: Кау-Кау на поўначы, Крусес на захадзе і Вальдывія на паўднёвым усходзе. Яны ўтвараюць рачны востраў Тэха, які цяпер знаходзіцца ў межах горада. Першапачаткова востраў быў па-за горадам, але нямецкія імігранты пачалі там сяліцца і з 1939 года востраў злучылі з цэнтрам горада мостам «дэ Вальдывія Педра». У 1960 годзе пасля землетрасення большая частка заходняй часткі вострава апусцілася ніжэй узроўню вады.

Гісторыя правіць

Горад заснаваў першы губернатар Чылі канкістадор Педра дэ Вальдывія 9 лютага 1552 года. Доўгі час паселішча Санта-Марыа-ля-Блака-дэ-Вальдывія было адным з фарпостаў іспанскіх каланізатараў, аж да 18101811 гадоў, калі Чылі стала незалежнай дзяржавай.

У 1954 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт, а 22 мая 1960 года недалёка ад горада знаходзіўся эпіцэнтр самага магутнага ў гісторыі вымярэнняў землетрасення, у выніку чаго горад быў практычна разбураны.

Клімат правіць

Горад размешчаны на 39-й паралелі паўднёвай шыраты, аднак, з-за халоднага і магутнага цячэння Гумбальта клімат халаднаваты і вільготны, але роўны, тэмпература ніжэй нуля і спёка бываюць вельмі рэдка. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад 8 да 16-17 °C, а ападкаў у выглядзе дажджу выпадае каля 2000 мм у год, што амаль у тры разы больш, чым у Лондане. Снег выпадае вельмі рэдка і хутка растае.

Клімат Вальдывіі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 35,2 35,0 31,4 28,0 26,4 24,6 23,8 25,0 25,4 29,2 29,8 33,2 35,2
Сярэдні максімум, °C 23,6 24,1 21,3 17,4 14,1 11,7 11,2 12,7 15,0 17,2 19,4 21,8 17,6
Сярэдні мінімум, °C 9,3 9,1 7,9 6,5 6,2 5,0 4,2 4,2 4,7 5,8 7,1 8,8 6,6
Абсалютны мінімум, °C 1,0 0,6 −1 −3,2 −5 −7 −7,2 −5 −4,5 −2 −1,4 0,0 −7,2
Норма ападкаў, мм 123 104 123 185 316 374 355 270 193 145 130 107 2 429
Крыніца: Climatebase

Дэмаграфія правіць

Паводле звестак, сабраных падчас перапісу Нацыянальным інстытутам статыстыкі, насельніцтва камуны складае 153 577 чалавек, з якіх 75 239 мужчын і 78 338 жанчын.

Насельніцтва камуны складае 41,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці Лос-Рыяс. 9,01 % складае сельскае і 90,99 % — гарадское насельніцтва.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць