Ва́льмавы дах — від даху з чатырма схіламі, прычым тарцовыя схілы маюць трохвугольную форму (завуцца «вальмы») і распасціраюцца ад канька да карніза. Два іншых схілы трапецыяпадобнай формы. У выпадку, калі тарцовыя схілы абрываюцца, не даходзячы да карніза, дах завецца паўвальмавым (галандскім).

Вальмавы дах у артаганальнай праекцыі

На Беларусі пакрыцці з вальмы выкарыстоўваліся ў народным жыллі, гаспадарчых будынках, некаторых манументальных збудаваннях (палацы ў г.п. Дзятлава, в. Грозаў Капыльскага раёна, цэрквы ў вёсках Лелікава Кобрынскага, Здзітава Жабінкаўскага раёна).

Літаратура правіць