Вальтэр Ульбрыхт

Вальтэр Ульбрыхт (ням.: Walter Ulbricht; 30 чэрвеня 1893 — 1 жніўня 1973) — кіраўнік ГДР. У якасці Першага сакратара ЦК Сацыялістычнай Адзінай Партыі Германіі ў 1950—1971 адыграў значную ролю ў развіцці і станаўленні ГДР.

Вальтэр Ульбрыхт
ням.: Walter Ulbricht
Сцяг Першы сакратар ЦК САПГ
(у 1950-1953 гадах — генеральны сакратар)
25 ліпеня 1950 — 3 мая 1971
Папярэднік пасада заснавана;
Вільгельм Пік і Ота Гротэваль як сустаршыні САПГ
Пераемнік Эрых Хонекер
Сцяг Старшыня САПГ
3 мая 1971 — 1 жніўня 1973
Папярэднік пасада адноўлена;
Вільгельм Пік і Ота Гротэваль як сустаршыні САПГ (1946-1949)
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага савета ГДР
12 верасня 1960 — 1 жніўня 1973
Папярэднік пасада заснавана; Вільгельм Пік як прэзідэнт ГДР;
Іаганес Дзікман як в. а. прэзідэнта ГДР
Пераемнік Фрыдрых Эберт (в. а.)
Вілі Штоф
Сцяг Старшыня Нацыянальнага савета абароны ГДР
12 верасня 1960 — 3 мая 1971
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Эрых Хонекер
Нараджэнне 30 чэрвеня 1893(1893-06-30)[1][2][…]
Смерць 1 жніўня 1973(1973-08-01)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Walter Ernst Paul Ulbricht
Жонка Марта Шмелінскі,
Лота Ульбрыхт
Дзеці Беата Ульбрыхт[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя 1) СДПГ
2) КПГ (1918—1945)
3) САПГ (з 1945)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, змагар Супраціўлення
Бітвы
Узнагароды

ГДР:

Ганаровая спражка да ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)

СССР:

Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Іншых краін:

Ордэн «Каралі Ніла»
Ордэн «Каралі Ніла»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыйная кар'ера правіць

Нарадзіўся ў Лейпцыгу ў сям'і сталяра і там жа працаваў столярам з 1907 года.

У 1912 годзе ўступіў у Сацыял-Дэмакратычную партыю Германіі. У 1915 мабілізаваны. З 1918 — член «Саюза Спартака». Падчас лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года — член карпуснога савета салдацкіх дэпутатаў, затым Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Лейпцыга.

Адзін з заснавальнікаў лейпцыгскай арганізацыі Камуністычнай партыі Германіі (КПГ). У 1919 годзе — член акруговага камітэта КПГ ў Сярэдняй Германіі, рэдактар газеты «Класэнкампф». У 1921—1923 палітычны сакратар акруговай арганізацыі КПГ ў Цюрынгіі. У 1923 упершыню абраны ў ЦК, членам якога бесперапынна абіраўся з 1927 года. У 1926—1928 дэпутат ландтага Саксоніі, у 1928—1933 — рэйхстага; ва ў 1928—1929 — прадстаўнік КПГ пры Выканкаме Камінтэрна. Пасля прыходу да ўлады Гітлера працаваў у падполлі, у канцы 1933 года эміграваў і неўзабаве пераехаў у Маскву. З 1935 член Палітбюро, з 1938 зноў займае пасаду прадстаўніка КПГ пры Выканкаме Камінтэрна. Адначасова працуе ў германскай рэдакцыі маскоўскага радыё. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны займаецца агітацыяй сярод ваеннапалонных, падчас Сталінградскай бітвы праз гучнагаварыцелі агітуе салдат да здачы; ў 1943 удзельнічае ў стварэнні сярод ваеннапалонных «нацыянальнага камітэта Вольная Германія».

Зноскі

  1. а б Walter Ulbricht // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Walter Ulbricht // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ульбрихт Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі правіць