Валянціна Паўлаўна Булава

Валянціна Паўлаўна Бу́лава (23 сакавіка 1941, в. Капцэвічы, Петрыкаўскі раён) — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1980[1] г., Герой Сацыялістычнай Працы (1984).

Валянціна Паўлаўна Булава
Намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР
1980 — ?
Нараджэнне 23 сакавіка 1941(1941-03-23)
Смерць 18 мая 2005(2005-05-18) (64 гады)
Партыя
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР — 1975Герой Сацыялістычнай Працы

Член КПСС з 1964 года. З 1959 г. рабочая Капцэвіцкага агароднінасушыльнага завода, з 1964 г. прадзільшчыца Баранавіцкага баваўняна-папяровага камбіната. Член рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гг., член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1976—1981[1] гг.

У канцы 1970-х яна была прызнана лепшай прадзільшчыцай краіны, перамогшы ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве і стаўшы лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1984 годзе за выдатныя дасягненні ў працы Валянціна Булава удастоена высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974—1979 гг, Вярхоўнага Савета БССР з 1980 г. Дзяржаўная прэмія СССР 1975 года[1].

Зноскі

  1. а б в Булова Валентина Павловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
  2. Нити истории(недаступная спасылка) (руск.)