Валянцін Воднік (славенск.: Valentin Vodnik; 3 лютага 1758, Згорня-Шышка — 8 студзеня 1819, Любляна) — славенскі паэт. Дзеяч нацыянальнага адраджэння, асветнік.

Валянцін Воднік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 лютага 1758(1758-02-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1819(1819-01-08)[1][2] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык, мовазнавец, каталіцкі святар, перакладчык, настаўнік, рэдактар, манах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атрымаў багаслоўскую адукацыю. Быў рэдактарам і адзіным аўтарам першай славенскай газеты («Lublanske novice od všich krajov cęliga svęjta», 1797—1800). Выступіў рэфарматарам школьнага навучання, склаў школьную граматыку, слоўнік і інш. Вершы публікаваў з 1781 года. Яго зборнік «Вершаваныя досведы» (1806) утрымліваў першыя славенскія вершы, напісаныя жывой народнай мовай. Воднік абуджаў пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, аднаўляў эпізоды народнай гісторыі (ода «Уваскрашэнне Ілірыі», 1811), апрацоўваў гумарыстычныя бытавыя сюжэты.

Зноскі

  1. а б Valentin Vodnik // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Vodnik, Valentin // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 51. — S. 128.
  3. а б Водник Валентин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі правіць