Валянцін Сцяпанавіч Агалец

Валянці́н Сцяпа́навіч Агале́ц (нар. 24 кастрычніка 1950, в. Азяраны Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (19951999), генерал-лейтэнант, кандыдат ваенных навук (1996).

Валянцін Сцяпанавіч Агалец
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
20 снежня 1995 — 8 студзеня 1999
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Папярэднік Юрый Захаранка
Пераемнік Юрый Сівакоў
Нараджэнне 24 кастрычніка 1950(1950-10-24) (73 гады)
в. Азяраны, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d]
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»

Біяграфія правіць

Беларус. У 1973 годзе скончыў Арджанікідзаўскае ваеннае вучылішча імя С. М. Кірава МУС СССР, у 1984 — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, 1994 г. — КУАС пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 годзе экспедытарам аддзела рабочага забеспячэння Тураўскага леспрамгаса. У 19691970 гг. служыў у Савецкай Арміі на пасадах радавога і сяржанцкага складу.

Ва ўнутраных войсках з кастрычніка 1970 года.

Паслядоўна праходзіў службы на пасадах у войсках УВ на тэрыторыі БССР, Казахскай і Кіргізскай ССР.

З верасня 1992 года ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь — начальнік УВВ, першы намеснік камандуючага войскамі, з 12 жніўня 1994 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1], з кастрычніка 1995 года — першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі, са снежня 1995 года па люты 1999 года — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 19992006 гадах — прадстаўнік МУС пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Звольнены ў запас у красавіку 2007 года.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 12 августа 1994 года № 46 «О назначении должностных лиц Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

Спасылкі правіць