Валянцін Яфімавіч Тарас

беларускі паэт, крытык і перакладчык

Валянцін Яфімавіч Тарас (9 лютага 1930, Мінск — 13 лютага 2009[1]) — беларускі паэт, крытык і перакладчык.

Валянцін Яфімавіч Тарас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 лютага 1930(1930-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2009(2009-02-13) (79 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, перакладчык, паэт, празаік, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака Я. Тараса. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 13-гадовым гадовым узросце пайшоў у партызаны, быў байцом атрада «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Чкалава (Баранавіцкае партызанскае злучэнне). З канца 1944 года працаваў шліфавальшчыкам у Беларускай рэспубліканскай літаграфіі ў Гродне і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. У пачатку 1948 года вярнуўся ў Мінск, працаваў рознарабочым на Мінскай бісквітнай фабрыцы, вучыўся ў вячэрняй школе. У 1955-м скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда» (1955—1962), у 1964—1968 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман».

Удзел у дысідэнцкім руху правіць

У маі 1968 В. Тарач быў звольнены з працы «за антысавецкія размовы». В. Тарас быў адным з асноўных фігурантаў г.зв. «справы Вакулоўскай» (на чыёй кватэры збіраліся літаратары, мастакі, журналісты, якія займалі крытычную пазіцыю ў адносінах да савецкага рэжыму). На працягу 8 гадоў В. Тарас не друкаваўся ў БССР, не дазвалялася здымаць фільм паводле яго сцэнарыя, В. Тараса не выпускалі за мяжу, нават да адшуканых пасля вайны блізкіх сваякоў. З тэлебачання была звольнена жонка В. Тараса.

Дзейнасць пасля перабудовы правіць

З пачаткам перабудовы найбольш працуе ў публіцыстыцы. Быў у Назіральнай радзе Беларускага Фонду Сораса, членам Назіральнай рады Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Член Беларускага ПЭН-клуба (з 1997). Адзін з стваральнікаў Хартыі-97.[2]

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершамі ў 1948, пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Минска улицы родные» (1959), «Доверие» (1960), «Тревожная земля» (1963), «Две тетради» (1982), «Пазіцыя» (1987) і кніг аповесцей і апавяданняў «Первая молния» (Масква, 1973) «Ни минуты раскаяния» (1947), «Под созвездием Льва» (1978), «Прощальные костры» (выбранае, 1980), «Размышление» (1984), «Дань времени» (выбранае, 1990), «Колеры» (1995). Аўтар мемуараў «На выспе ўспамінаў» (2007)[1].

Аўтар літаратурна-драматычнай кампазіцыі і тэкстаў большасці песень для канцэртнай праграмы «Праз усю вайну» ансамбля «Песняры» (кампазітар У. Мулявін, 1984). Апавяданне «Незвычайная смерць» экранізавана на Кіеўскай кінастудыі імя А. Даўжэнкі (1974). На кінастудыі «Беларусьфільм» па яго сцэнарыях зняты дакументальныя стужкі «Жаўрукі ляцяць на Палессе» (1975), «Праз усю вайну» (на падставе аднайменнай праграмы «Песняроў», з П. Якубовічам, 1985), «Зорка Максіма» (кінаэсэ пра М. Багдановіча, 1980), «Наш Пімен» (да 70-годдзя П. Панчанкі), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р. Барадуліна, 1985), некалькі мультыплікацыйных фільмаў. У 1974 на Беларускім тэлебачанні пастаўлена тэлевізійная п’еса «Не загасі свечку».

Для тэатра імя Я. Купалы пераклаў п’есы І. Жаміяка «Мес’е Амількар» (пастаўлена ў 1983) і «Дракон» Я. Шварца (пастаўлена ў 1988).

У перакладах В. Тараса на рускую мову выйшлі кнігі У. Нядзведскага «Хлопцы из второго корпуса» (1966), С. Гаўрусёва «Отправление в полет» (Масква, 1967), Г. Г. Маркеса «Осень патриарха» (з К. Шэрманам, Масква, 1978), апублікаваны асобныя пераклады паэзіі Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, У. Хадыкі, Р. Барадуліна, М. Стральцова, прозы К. Чорнага, Я. Брыля, В. Быкава, М. Стральцова, А. Асіпенкі і інш. Лепшыя пераклады беларускай паэзіі змешчаны ў зборніку «Запах меда» (1986). Выступаў у перыядычным друку («Народная Воля», «Имя», «Белорусская газета» і інш., бюлетэнь «Правы чалавека») як паэт, крытык і перакладчык з рускай мовы.

Прызнанне правіць

Зноскі

  1. а б Памёр Валянцін Тарас…
  2. Кашталян І. …

Літаратура правіць

Спасылкі правіць