Варанчанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Варанча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варонча. Плошча — 6673 га.

Варанчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Варонча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
28 верасня 1995
Дата скасавання 21 жніўня 1989,
4 красавіка 2017
Насельніцтва (2009) 681
Плошча 66,73 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1596
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Варанчэўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[1]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Сапліцы (злілася з вёскай Горбатавічы)[2]. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя (13 населеных пунктаў: вёскі Белыя Лугі, Варонча, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы) далучана да Цырынскага сельсавета[3].

28 верасня 1995 года адноўлены як Варанчанскі сельсавет. 4 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 681 чалавек[5], з іх 83,3 % — беларусы, 14,4 % — палякі[6].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 118. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.