Варахагіры Венхата Гіры

Варахагіры Венката Гіры (10 жніўня 1894, Берхампур, Брытанская Індыя — 23 чэрвеня 1980, Чэнаі, Індыя) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, які займаў пасаду прэзідэнта Індыі (1969—1974).

Варахагіры Венхата Гіры
тэлугу: వి. వి. గిరి
віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
3 мая 1969 — 20 ліпеня 1969
Папярэднік Закір Хусейн
Пераемнік Mohammad Hidayatullah[d]
прэзідэнт Індыі[d]
3 мая 1969 — 20 ліпеня 1969
Папярэднік Закір Хусейн
Пераемнік Mohammad Hidayatullah[d]
4-ы прэзідэнт Індыі[d]
24 жніўня 1969 — 24 жніўня 1974
Папярэднік Mohammad Hidayatullah[d]
Пераемнік Fakhruddin Ali Ahmed[d]
3-і віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1967 — 3 мая 1969
Папярэднік Закір Хусейн
Пераемнік Gopal Swarup Pathak[d]
Нараджэнне 10 жніўня 1894(1894-08-10)[1][2][…]
Смерць 23 чэрвеня 1980(1980-06-23) (85 гадоў)
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Бхарат Ратна anniversary medal at the occasion of the 2500th anniversary of the founding of the Iranian Empire
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас Другой сусветнай вайны (1939—1945) знаходзіўся ў турэмным зняволенні за актыўны ўдзел у Антыкаланіяльным руху. У 1946—1947 гг. — міністр працы і прамысловасці ва ўрадзе штата Мадрас, у 1947—1951 гг. — першы пасол незалежнай Індыі на Цэйлоне.

У 1952—1954 гг. — міністр працы ва ўрадзе Індыі. Выступаў за правядзенне перамоў паміж працадаўцамі і найманымі працаўнікамі з мэтай вырашэння працоўных спрэчак. Падаў у адстаўку пасля прыняцця рашэння аб скарачэнні заробкаў банкаўскім служачым. Сыграў важную ролю ў стварэнні Індыйскага таварыства эканомікі працы.

Займаў пасаду губернатара наступных штатаў: Утар-Прадэш (1956—1960), Керала (1960—1965), Майсур (1965—1967). У 1967 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Індыі і старшынёй верхняй палаты парламента (савета штатаў), а ў 1969 годзе быў прызначаны выконваючым абавязкаў прэзідэнта Індыі пасля раптоўнай смерці Закіра Хусейна.

24 жніўня 1969 года ўступіў у пасаду прэзідэнта краіны. Яго абранне суправаджалася вострым супрацьстаяннем паміж прэм’ер-міністрам Індзірай Гандзі і старой партыйнай гвардыяй ІНК, вядомай як «Сіндыкат».

Зноскі

  1. Varahagiri Venkata Giri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Varahagiri Venkata Giri // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гири Варахагири Венката // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.